Героем кнігі можа стаць кожны. Прапанова ад пісьменніка

09:22 08 апреля 2018
ОБСУДИТЬ
Пісьменнік Кірыл Стаселька зрабіў унікальную прапанову чытачам у межах інфармацыйнай кампаніі свайго рамана «Marginalis». Аўтар паабяцаў, што аднаго з персанажаў сваёй наступнай кнігі назаве імем аднаго са сваіх чытачоў, але для гэтага прапануе прайсці займальны літаратурны квэст.

Як сцвярджае аўтар, у раман мае некласічную структуру, у ім адсутнічаюць галоўны герой, галоўнае час і месца дзеяння, ва ўсякім разе, відавочным чынам. Пісьменнік прапануе адшукаць у рамане персанажа, які з’яўляецца ці, прынамсі, можа прэтэндаваць на ролю галоўнага героя. Але гэта не такая простая задача, як здаецца, бо ў рамане каля 140 персанажаў.

“Адзін з персанажаў маёй наступная кнігі будзе насіць імя чытача, які першым здолее назваць мне галоўнага героя рамана “Marginalis” ‒ кажа Кірыл Стаселька.

Адпаведна, чытачы маюць магчымасцяў прайсці гэты літаратурны квэст, пакуль пісьменнік не напіша сваю новую кнігу ці, прынамсі, не аддасць яе ў выдавецтва.

Адказы можна адпраўляць аўтару ў сацыяльных сетках або на мэйл: kirstaselka@gmail.com

Marginalis – насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго “я” героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Раман “Marginalis” быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам “Рэкорды Куфара”.

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. Cкончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, магiстратуру і аспірантуру Акадэміі навук. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў” і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). На дадзены момант з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій”, кіраўніком праекта Infographer.

Героем кнігі можа стаць кожны. Прапанова ад пісьменніка

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").

25 ноября 2023 18:40

“Экстремист” Дунин-Марцинкевич. За что власти мстят классику белорусской литературы?

Белорусские власти уже дважды объявляли "экстремистскими" произведения классика 19-го века Винцента Дунина-Марцинкевича. За что поэт попал в немилость и как реагируют на это решение его родные?

12 ноября 2023 12:59

Чым фiльм пра гвалт у беларускiм войску падабаецца еўрапейцам?

Еўрапейская кінаакадэмія анансавала намінантаў на "Еўрапейскі Оскар" - European Film Awards. У шорт-лiст сярод дакументальных фiльмаў трапіла дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў "Motherland" ("Радзіма"). Што гэта за фільм?