«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»

10:28 11 апреля 2018
ОБСУДИТЬ
З 10 красавіка да 6 мая ў Бярозаўскай Галерэі мастацтваў на вуліцы Леніна, 104 А праходзіць выстава фотаздымкаў, некаторым з якіх каля 100 год. Выстава "З сямейнага архіву" арганізаваная брэсцкім краязнаўцам Іванам Чайчыцам сумесна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце. Да Бярозы выстава экспанавалася толькі ў абласным цэнтры.

Іван Чайчыц, краязнаўца з Брэста, каардынатар выставы, распавёў, што ў век сучасных тэхналогій важна каб людзі не адвучыліся зберагаць друкаваныя фота, якія рабілі іх продкі:

“Узнікла ідэя данесці да людзей тое, што сёння яны мала друкуюць фота, а прывыклі захоўваць іх у камп’ютарах ды сацыяльных сетках. Увогуле, гэта выстава адбылася дзякуючы таму, што калісьці людзі надрукавалі свае фота. І не проста надрукавалі, яны іх яшчэ захавалі. І вось мы звярнуліся да людзей з прапановай падзяліцца фотаздымкамі з сямейнага архіву для таго, каб зрабіць выставу. На выставе апроч фота з нашага рэгіёну маюцца фота з Польшчы, ЗША, Ізраіля. Мы вырашылі не спыняцца, далей збіраем матэрыялы, хочам, каб такі праект выставы фота з сямейных альбомаў быў не аднаразовым, а працягваўся як мага даўжэй”.

На фотаздымках паказаны побыт людзей у той час, калі толькі скончылася адна з страшных войнаў чалавецтва – першая сусветная. Людзі вярнуліся да мірнага жыцця, адбудавалі дамы, жаніліся, нараджалі дзяцей і яшчэ не ведалі, што хутка будзе другая сусветная вайна.

Некаторыя фотаздымкі тычацца і мясцовага рэгіёну, напрыклад, вельмі каларытнае фота “Косаўскія дашкольнікі”:

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»

На адкрыцці выставы прысутнічалі старшыня Бярозаўскага райвыканкаму Леанід Мартынюк, консул генеральнага консульства Рэспублікі Польша ў Брэсце Кшыштаф Расінскі.

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»
Старшыня райвыканкаму Леанід Мартынюк (справа) і польскі дыпламат Кшыштаф Расінскі

Кіраўнік Бярозаўскага раёну Леанід Мартынюк у сваім выступе падзякаваў арганізатарам выставы і падкрэсліў важнасць падобных мерапрыемстваў:

“Фатаграфія не страціла сябе як культурная, гістарычная каштоўнасць. Мерапрыемства, якое мы ладзім супольна з консульствам Рэспублікі Польшча, ужо не першае і мы не будзем абмяжоўвацца на гэтым, будзем шукаць моманты для далейшага нашага супрацоўніцтва. Я перакананы, што дадзеная выстава будзе цікавай і напоўніць наведнікаў станоўчымі як эмацыйнымі, так і візуальнымі ўражаннямі”.

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»

У дзень адкрыцця выставы 10 красавіка, некалькі дзясяткаў жыхароў Бярозы прыйшлі паглядзець на старыя фота.

Некаторыя падзяліліся сваімі ўражаннямі:

“Людзі на фотаздымках як лялькі намаляваныя, вось цяпер не такія робяць. А гэтыя нагадваюць нешта такое блізкае, роднае,” – распавяла наведніца выставы.

“Самае цікавае, што ў маё бабулі таксама падобныя фота вісяць. І людзі ў падобных сукенках,” – не хавае захаплення іншая наведніца.

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»
Краязнаўца Іван Чайчыц

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").

25 ноября 2023 18:40

“Экстремист” Дунин-Марцинкевич. За что власти мстят классику белорусской литературы?

Белорусские власти уже дважды объявляли "экстремистскими" произведения классика 19-го века Винцента Дунина-Марцинкевича. За что поэт попал в немилость и как реагируют на это решение его родные?

12 ноября 2023 12:59

Чым фiльм пра гвалт у беларускiм войску падабаецца еўрапейцам?

Еўрапейская кінаакадэмія анансавала намінантаў на "Еўрапейскі Оскар" - European Film Awards. У шорт-лiст сярод дакументальных фiльмаў трапіла дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў "Motherland" ("Радзіма"). Што гэта за фільм?