Умовы вучэння былі максімальна набліжаны да рэальнасці. Персанал дзейнічае па адпрацаванай схеме: тэлефануе ў «101» і галоўнаму ўрачу з паведамленнем аб пажары і месцы ўзгарання, гэтую інфармацыю таксама перадаюць у электраслужбу бальніцы — памяшканні трэба абясточыць. Пачынаецца эвакуацыя пацыентаў. Да месца ўмоўнага ўзгарання прыбыў пажарны разлік. Па легендзе вучэння, узгаранне адбылося ў палаце №8, а ў палаце №11 застаўся адзін з пацыентаў. Сітуацыя ўскладнялася тым, што пацыент быў ляжачым. Пасля таго, як медперсанал эвакуіраваў пацыентаў, на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі РАНС. Яны прыступаюць да абследавання памяшканняў і пошуку пацярпелых. У адной з палат знаходзяць «пацярпелага». Мужчыне апранаюць маску і эвакуіруюць у бяспечнае месца. А потым прыступаюць да тушэння пажару. Неўзабаве ўмоўны пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны.
Супрацоўнікамі РАНС былі адпрацаваны маршруты эвакуацыі людзей з будынка, праверана спраўнасць пажарнай сігналізацыі, праведзена навучанне персаналу ЦРБ па правілах выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.
Мэта вучэнняў заключаецца ў праверцы гатоўнасці як аператыўных службаў, так і персаналу бальніцы аператыўна рэагаваць на выпадкі ўзгарання, а таксама ўдасканальванне ўзаемнага супрацоўніцтва. Бальніца ўяўляе сабой аб’ект павышанай увагі, бо там адначасова знаходзіцца вялікая колькасць чалавек, у тым ліку пацыенты, якія не могуць перамяшчацца самастойна. У сувязі з гэтым важна распрацаваць план дзеянняў і наладзіць ўзаемнае супрацоўніцтва, каб у выпадку ўзгарання паспяхова прайшлі і эвакуацыя, і выратаванне.
У ходзе вучэнняў таксама адпрацоўваліся пытанні апавяшчэння і паведамлення аб пажары, правядзенне эвакуацыі пацыентаў і медперсаналу, уменне медперсаналу карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, праверка працаздольнасці ўсіх спецсродкаў у бальніцы.
Асаблівую ўвагу звярталі на стан эвакуацыйных аварыйных выхадаў. Такія вучэнні дазваляюць быць упэўненымі ў правільнасці дзеянняў персаналу ў выпадку магчымага здарэння. Так, сумеснымі намаганнямі медыкі і пажарныя робяць усё, каб трывога заставалася толькі вучэбнай.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ