Некалькі чалавек прыбраліся каля крыжа з надпісам “Ахвярам гвалту 1939-1953”, ды ў скверы, дзе ён усталяваны – зграблі лісце ды смецце.
Таксама, разам з грэка-каталіцкім святаром Яўгенам Маліноўскім прысутныя памаліліся за бязвінназагінуўшых.
Вялікі крыж-помнік ахвярам сталінскім рэпрэсій быў усталяваны актывістамі ў цэнтры Баранавічаў у 1992 годзе. Аднак праз некалькі год яго пераўсталявалі ў іншае месца, якраз туды, дзе ў 1939-1941 гадах знаходзілася турма “Крывое кола”. Паводле баранавіцкага даследчыка Аляксандра Татаранкі, у гэтай турме ў той час было расстраляна некалькі тысяч чалавек.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ