“Адразу скажу, што дагэтуль не ведаю розніцы паміж вегетарыянствам, веганствам ды іншымі плынямі адмовы ад мяса. Мяне не цікавілі, хто там “тру”, а хто “не тру”. Ад пачатку у мяне быў эксперыментальны ды прыродазнаўчы інтарэс.
Здаровы лад жыцця практыкую даўно, бо меў далікатны арганізм і ў школьныя гады часта хварэў: прастуды, хранічныя ангіны, вызваленне ад фізкультуры і г.д. На пачатку 90-х вучыўся на прыродазнаўчым факультэце ў Брэсце. Цікавіўся прычынамі слабога здароўя і магчымасцямі арганізма.
Спрыялі розныя акалічнасці, напрыклад, выкладчык фізіялогіі чалавека Пятроў бачыў, што я зацікаўлены студэнт, і даваў мне кнігі па-за межамі вучэбнай праграмы. А час быў такі, што толькі-толькі прарвала саўковыя інфармацыйныя бар’еры, і на нас абрынулася плынь перакладной літаратуры, таксама ўжо легальна друкаваўся СССРаўскі самвыдат. У тым ліку і па ЗЛЖ: вегетарыянства, галаданне, ёга, Аюрведа, розныя аўтарскія практыкі – шмат чаго.
Нарэшце я ўсвядоміў, што прычына хвароб – няправільны лад жыцця. Не тое, каб я меў шкодныя звычкі тыпу п’янства ці курэння. Не, найперш гэта было няправільнае харчаванне. Наш арганізм будуеца з ежы, таму мы з’яўляемся тым, што ямо. А калі ежы зашмат для арганізму і яна цяжкая, “невідавая”, ён перагружаецца.
Выдзяляльная сістэма не спраўляецца, арганізм зашлакоўваецца і з’яўляецца пажыўнае асяроддзе для хваробатворных мікраарганізмаў.
Першыя спробы стаць вегетарыянцам я зрабіў падчас вучобы. Весела было слухаць на пятым курсе лекцыі па біяхіміі, на якіх дэкан сцвярджаў, што жыць немагчыма без незаменных амінакіслот. Я слухаў і смяяўся ўнутры, бо згодна навуцы ўжо не павінны быў нават тут знаходзіцца і адносіцца да ліку жывых.
З 1995 года я канчаткова перастаў ужываць мяса. Плюс спрабаваў розныя іншыя метады (з йогі, напрыклад). У выніку сапраўды стан здароўя значна палепшыўся. Не скажу, што адмова ад мяса далася цяжка. Гэта было абдуманае рашэнне з загадзя запланаванымі і спраўджанамі нарэшце вынікамі.
Фізічны стан палепшыўся, ангіны і прастудныя захворванні не дапякалі, я мог выпіць шклянку халоднай вады і мне не балела глытка. То быў сапраўдны цуд! Хто такое перажыў – мяне зразумее!
Я ўжываў садавіну, гародніну, кашы і г.д., нячаста – рыбу і курыныя яйкі. Калі першапачатковай мэтай было паправіць здароў’е, то з часам на першае месца стала маральна-этычная прычына – я не хацеў есці плоць жывых істот і быць ускоснай прычынай іх пакут. Такім чынам, са змяненнем харчавання змяніўся светапогляд.
У 2009 годзе я вырашыў пайсці далей і паспрабаваць сырамонаядзенне. Гуру сыра-мона- абяцаюць адэптам свайго вучэння звышмагчымасці ўзроўню амаль што сідхі. Пасля гэтага ўжо толькі пераход на пранічнае харчаванне.
Я шмат прачытаў па сыра-мона- і таксама вырашыў паспрабаваць, праверыць на ўласным вопыце.
Гэта была не першая спроба перайсці на сырамонаядзенне, але гэтым разам найбольш паслядоўная. Важкім аргументам стаў вопыт аднаго знаёмага па інтэрнэце, які жыў у Гішпаніі, папулярызаваў сыра-мона-, адначасова займаўся са штангай і, па яго сцвярджэннях, паказваў шалёныя вынікі. Усё выглядала пераканаўча, але праз пару год выявілася, што ён хлусіў.
І я адплыў у нязведанае мора. Харчаваўся выключна сыра- мона-, г. зн. сырая садавіна і гародніна, арэхі – пры тым усё ўжывалася паасобку, у розныя прыёмы. Такім чынам выконваўся пастулат пра максімальнае засваенне пажыўных рэчываў. З гатаваных страў я ўжываў толькі зялёную гарбату.
Пазітыўныя моманты практыкі сыра- мона- : амаль не было прастудных захворванняў, калі і здараліся, то праходзілі ў максімальна лёгкай форме і доўжыліся дзень-два-тры, сопляў не было ўвогуле.
Негатыўныя: худзізна ўзмацнілася, падскурнага тлушчу практычна не было. Мёрз, даводзілася цяплей апранацца. Пры тым я па-ранейшаму шмат рухаўся (ровар, падцягванні на турніку). Пагоршыўся стан скуры, сталі ломкімі пазногці і валасы, з зубоў “лезла” эмаль. Пагоршыўся характар – стаў злы, раздражняльны. Па словах атачэння, выгляд тады ў мяне быў нездаровы і схуднелы.
Ніякіх звышмагчымасцяў ці сідхаў не выявілася. Роўна праз два гады эксперыменту я падсумаваў вынікі і спыніў яго. Перайшоў зноў на вегетарыянства.
Практыку сыра- мона- ці проста сыра- не магу параіць нікому. Гэта вельмі жорстка і ў прынцыпе, разбуральна для арганізма.
Сёння аддаю перавагу простай ежы. Чым менш мяшанак – тым лепш. Гатаваная гародніна. Сырая садавіна. Бульбу і мучныя прадукты не ем увогуле. Хлеб рэдка. Не ем смажаную ежу – нават не трымаю ў доме патэльні. Яйкі – практычна не ўжываю. Рыба – рэдка ем сырую (скумбрыя ці чырвоная – гэтыя гатункі без гельмінтаў), час ад часу – запечаную ў фальзе. Патроху ўжываю малочныя прадукты, у асноўным сыр. Арэхі ці семачкі (міндаль, фундук, грэцкія, кунжут, гарбузовыя) – рэгулёва, прыкладна жменя на содні, можа быць і больш.
Праблем з набыццём прадуктаў не маю, у Бярозе дзейнічаюць крамы буйных сетак кшталту Еўравопту, на кірмашы прадаецца экзатычная і мясцовая прадукцыя.
Ваду бяру з крыніцы. Што параіць з гэтай нагоды жыхарам вялікіх гарадоў нават не ведаю. Мо дзесьці ў вадаправодзе добрая вада.
У бутэльках яе якасць так сабе, апошнія даследаванні амерыканскіх навукоўцаў паказалі значную забруджанасць такой вады мікрачасцінкамі пластыку.
Шмат рухаюся. Улетку ровар, у тым ліку заезды па краінах з горным рэльефам, бег, адцісканні, турнік, горны трэкінг і нават альпінізм, узімку – лыжы бегавыя і горныя, круглы год – лазня.
Не скажу, што мой арганізм у выніку такога ладу жыцця не схільны да хваробаў, але яго стан мне дазваляе рэалізоўваць свае разнастайныя мэты.
Бяроза невялікі, але і не малы горад: 30 тысяч чалавек. Ніхто на мяне як на дзівака праз вегетарыянства ўжо не глядзіць, звыкліся. Ну хіба незнаёмы які чалавек здзівіцца. Цяпер вегетарыянец у нас ужо не такі цуд, як 15 год таму.
Канешне, каб умацаваць і давесці цела да ідэальнай кандыцыі, трэба сур’ёзная праца, рэгулярныя аздараўленчыя практыкі, напрыклад, той жа йогі.
Мне з розных сістэм найбольш універсальнай здаецца Аюрведа – навука жыцця. Можна верыць, можна не верыць, але яна працуе на сто адсоткаў.
Стройны і велічны будынак Аюрведы грунтуецца на філасофскім вучэнні аб пяці першаэлементах. Іх спалучэнні даюць тры ДОШЫ (прынцыпы) – ВАТА (вецер), ПІТА (агонь) і КАПХА (слізь). Любы жывы арганізм складаецца з розных прапорцый гэтых трох ДОШ, што робіць яго індывідуальным.
Каб не мець праблем са здароўем, трэба падтрымліваць баланс трох прынцыпаў. Напрыклад, у людзей хударлявага целаскладу, як мой, пераважае ВАТА, і для балансу ім патрэбна пажыўная, каларыйная, цёплая або гарачая ежа. Такім чынам, згодна Аюрведзе, мне сыраядзенне супрацьпаказана, яно вядзе да разбалансавання ДОШ, прынцыпу ветру ў арганізме становіцца яшчэ больш”.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…