“Такіх прыгожых помнікаў вы яшчэ не бачылі. Але да адкрыцця не хачу паказваць, каб быў сюрпрыз) Дзякуй усім, хто верыў і падтрымаў — толькі разам мы маглі зрабіць такое. Дзякуй усім, хто не верыў — гэта таксама добра падагравала азарт. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 12 мая а 12 гадзіне,” – паведаміў Глеб Лабадзенка.
Сродкі на помнік збіралі людзі ў інтэрнэце, агулам у зборы паўдзельнічалі больш за 700 чалавек. Імёны ахвярадаўцаў будуць занесеныя на памятную шыльду, якая будзе захоўвацца ў музеі Касцюшкі.
Чытайце таксама:
Стала вядома, калі каля Косава адкрыюць першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку
Фота з фэйсбуку Глеба Лабадзенкі
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ