Конкурсы

Школьніца з Брэсцкай вобласці стала пераможцай конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

На працягу васьмі месяцаў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу – iPhone.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 7-8 класаў з усёй краіны. У рамках першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Сёння ўсе дасланыя вучнямі відэазапісы можна адсачыць у сацыяльных сетках па хэштэгу #чытаемзvelcom. Па выніках першага этапу конкурсу былі вызначаны па 30 лепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. У абласных цэнтрах прайшлі рэгіянальныя фіналы, пераможцам якіх былі ўручаны запрашэнні на фінал конкурсу і сучасныя смартфоны.

35 фіналістаў на сцэне Купалаўскага тэатра прадставілі творы беларускіх аўтараў. Кожнаму ўдзельніку на выступ было выдзелена 2 хвіліны. Гэтае абмежаванне па часе зрабіла фінал яшчэ больш дынамічным і эмацыйным.

Старшыня журы конкурсу Ўладзімір Ліпскі лічыць, што атрымалася сапраўднае свята беларускай мовы і культуры.

«Дзеці з усёй краіны паказалі, на колькі важна захоўваць самы галоўны скарб – родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» мяне, на самой справе, уразіў. Упэўнены, што кожнага з гэтых юнакоў чакае цудоўнае будучае, напоўненае светам, дабрынёй і любоўю да сваёй радзімы», – распавёў пра свае ўражанні пісьменнік.

Па выніках рэспубліканскага фіналу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» лепшымі юнымі чытальнікамі краіны прызнаныя Аліна Сухадольская (Гімназія №7, Мінск), Маліка Мірзаліева (Гімназія №1. Гродна), Марыя Новік (Сярэдняя школа №22, Гродна), Ян Мусвідас (Гімназія №30, Мінск), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа, Брэсцкая воласць). Пераможцам уручаны смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

Ангеліна Мішпількіна

Пераможца з Брэсцкай вобласці Ангеліна Мішпількіна выказала ўдзячнасць арганізатарам за тое, што яны даюць дзецям магчымасць адкрыць свой талент.

«Дзякуй вялікі членам журы за тое, што адзначылі мае старанні ў падрыхтоўцы да конкурсу. Я вельмі доўга рыхтавалася і ўдзячна за дапамогу маім бацькам і настаўнікам», – кажа Ангеліна.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2015 года. У гэтым годзе праект таксама актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

3 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago