Яго ўдзельнікамі былі 8 каманд, склад кожнай – шэсць хлопчыкаў адпаведнага Палажэнню ўзросту.
Спаборніцтвы складаліся з чатырох наступных відаў: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад’ём па падвешанай штурмавой лесвіцы ў вакно другога паверха вучэбнай вежы, баявое разгортванне ад мотапомпы і эстафета “Паласа перашкод”.
У выніку згодна набраных ачкоў першае месца занялі прадстаўнікі КЮВП “Полымя” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” у складзе вучняў 6,8-х класаў: Уладзіслава Бахура, Ягора Шыманчыка, Іллі Макарава, Аляксея Лагвіновіча, Міраслава Марука і Мікіты Макарэвіча. Камандзе уручаны Грамата райаддзелаў па НС, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каштоўныя падарункі кожнаму прадстаўніку каманды, а таксама пераходзячы Кубак чэмпіянату. Другую прыступку п’едэсталу пераможцаў заняла каманда КЮВП “Агеньчыук” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і на трэцім месцы каманда КЮВП “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Усе каманды-пераможцы узнагароджаны Граматамі заснавальнікаў спаборніцтваў, каштоўнымі падарункамі.
Вызначаны пераможцы і ў асабістым першынстве. Сёлета, упершыню за ўсю гісторыю Чэмпіянату, у абодвух відах спаборніцтваў (у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы і пераадоленні 100-мятровай паласы перашкод) дзе прадугледжана асабістае першынство, найлепшы рэзультат належыць прадстаўніку каманды чацвёртай школы райцэнтра Уладзіславу Бахуру. Летась яму належаў лепшы рэзультат у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы. На гэты раз Уладзіслаў атрымаў абодва дыпломы і медалі першай ступені, а ў якасці падарункаў – футбольны мяч і карціну з адмысловым пейзажам.
Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца традыцыйна раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У цэрымоніі адкрыцця чэмпіянату прымаў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама Раман Жук.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ