На сённяшні дзень беларускамоўная прастора адчувае моцны дэфіцыт лакалізаванага па-беларуску медыякантэнту. Асабліва гэта адчувальна ў дзіцячым сегменце і асабліва з кантэнтам, які можна паглядзець анлайн, у патрэбны час, з любога месца Беларусі й свету.
Студыя “Gavarun_by” паступова вырашае гэтую праблему. За паўтара года яны ужо агучылі па-беларуску каля 40 поўнаметражных і кароткаметражных фільмаў і мультфільмаў, песень і разнастайных ролікаў, міні-серыял, тэлепраграму.
Наступны крок – гэта агучыць 25 серый мультсерыяла “Mickey Mouse” з сезонаў 2013-2014 гадоў. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць абраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм, з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны. Агульны час 25 серый складае каля 85 хвілін.
Лакалізаваныя па-беларуску серыі будуць выкладвацца на ютуб-канале студыі “Gavarun_by”. Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна будзе цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў.
Рэалізаваць праект запланавана ў тэрмін да двух месяцаў пасля збору грошай, то бок кожны тыдзень будзе выкладацца каля трох новых серый. Беларуская версія гукавой дарожкі ствараецца па правілах закадравага агучвання. Відэашэраг таксама будзе часткова лакалізаваны.
Каб на ўласныя вочы і вушы паглядзець і пачуць, што за мультфільм, як гэта будзе выглядаць і гучаць, аутары зрабiлi пілотную серыю. Глядзіце і зацэньвайце!
https://www.youtube.com/watch?v=E86bInGI8Gg
Ахвяраваць на выданне “Мікі Маўса” па-беларуску можна тут:
Платформа “Талака”
На дадзены момант сабрана 150 з патрэбных 800 рублёў. да канца збору сродкаў – 29 дзён. Некаторых ахвярадаўцаў узгадаюць у тытрах мультфільма і нават агучаць іх імёны.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ