Увазе вяскоўцаў яшчэ за дзве гадзіны да абазначанага пачатку сходу ў мясцовым СДК прыцягнулі пажарныя аўтамабілі рознага прызначэння. Пакуль жа дабромысельцы прывыклі бачыць толькі пажарныя аўтацыстэрны, бо ў вёсцы ёсць пажарны аварыйна-выратавальны пост. На гэты раз у вёсцы з’явіўся і механічны пад’ёмнік, і пажарны аўтамабіль хуткага рэагавання, а разам выратавальнікі прадэманстравалі сваё шматлікае і шматфункцыянавальнае спецыяльнае пажарна-тэхнічнае ўзбраенне.
Вяскоўцам паказалі і работу выратавальнікаў ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння, калі даводзіцца літаральна рэзаць на кавалкі пакарожаны ДТЗ аўтамабіль, каб выратаваць чалавека з груды металу.
Было і “ратаванне пацярпелага на вадзе” (у самым пачатку вёскі насупраць СДК ёсць сажалка). Вяскоўцы розных узростаў з непрыхаваным інтарэсам сачылі за работай выратавальнікаў.
А вось квэст “Сам сабе МНС!” прыцягнуў увагу ў значнай большасці дзяцей і падлеткаў. Варта адзначыць, што менавіта вучні мясцовай установы адукацыі і іх педагогі аказаліся самымі актыўнымі ўдзельнікамі квэст-заданняў.
Тут жа трэба было з дапамогай мальнікага памазка і скотча сабраць у баначку бісерынкі, якія імітавалі шарыкі ртуці з толькі што разбітага тэрмометра.
На другой пляцоўцы з дапамогай дроцікаў-магнітаў імітуючы гульню ў дартс трэба было патрапіць у каляровы канверт, раскрыць яго і даць падрабязы, грунтоўны адказ на зададзенае пытанне, схаванае ў канверце. І тут найбольш кемлівымі і дасветчанымі былі школьнікі.
Затое на пляцоўцы “патушы пажар” сабраліся і старэйшыя. Праўда, не ўсе адважыліся патушыць з дапамогай кавалка брызенту палаючы тэлевізар, што даволі эфектыўна прарабілі некалькі школьнікаў пачаргова. А вось палаючы касцёр трэба было патушыць пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля.
Былі і практычныя, і тэарэтычныя заданні для вяскоўцаў. Кожны, хто хоць нейкім чынам здолеў прадэманстраваць свае веды ў вобласці бяспечнасці жыццядзейнасці, тут жа быў заахвочаны прызам. Сярод прызоў быў і аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Каб атрымаць яго, варта было назвацьяго прызначэнне, прынцып дзеяння, правілы ўстаноўкі і далейшага абслугоўвання. Дастаўся АПА настаўніцы мясцовага дзіцячага саду-сярэдняй школы.
Далей начальнік Івацэвіцага РАНС В.І. Бацкалевіч запрасіў вяскоўцаў у памяшканне СДК. На ўваходзе актывісты БМГАВП уручалі вяскоўцам тэматычныя буклеты.
Тут і прайшло сумеснае абмеркаванне пытанняў бяспечнасці вёскі. Увазе прысутных былі прадэманстраваны фотаздымкі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і электрычнага абсталявання, факты неахайнага абыходжання з агнём і яго крыніцамі.
Далей кіраўнік раённай службы МНС расказаў аб няпростай, нават складанай абстаноўцы з пажарамі і гібеллю на іх людзей, якая склалася ў раёне з пачатку года, аб неабходных мерах засцярогі, якія павінен выконваць кожны грамадзянін, каб пазбегнуць пажару ці якога іншага надзвычайнага здарэння.
Фіналам сустрэчы была дэманстрацыя абучаючых відэафільмаў з цыкла “Азбука бяспекі”.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ