Categories: История

З бел-чырвона-белымі сцягамі ў Баранавіцкім раёне адзначылі 155-годдзе Мілавідскай бітвы.ФОТА

Актывісты аб’яднання “Рух за Свабоду” і партыі БНФ запалілі свечкі, усклалі кветкі да капліцы-помніка, выступілі з прамовамі.

Бітва адбылася 3 чэрвеня (22 мая па старому стылю) 1863 году каля вёскі Мілавіды ў сённяшнім Баранавіцкім раёне. Бітва адбывалася паміж паўстанцамі Кастуся Каліноўскага і рэгулярнымі рускімі войскамі.

Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі адступілі на зыходныя пазіцыі, страціўшы 50 чалавек забітымі і параненымі. Паўстанцы панеслі страты ў 18 чалавек. На дапамогу рускім спяшалася калона з Нясвіжу, і назаўтра атакі аднавіліся, але паўстанцы да гэтага часу пакінулі лагер і адышлі ў розных кірунках.

Так як поле бою засталося за паўстанцамі, яны сталі на гэтым полі пераможцамі. Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы былі пахаваны на супрацьлеглых баках шашы.

Сёння помнікі паўстанцам і рускім салдатам стаяць па розных баках “слуцкай” дарогі.

Ушанаванне:

  • На месцы пахавання рускіх салдат у 1913 годзе быў усталяваны чыгунны крыж.
  • У гонар паўстанцаў была пабудаваная капліца-помнік у 1933 годзе.
  • У 1990 годзе ўсталяваны яшчэ адзін памятны знак — камень з мэмарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску.
  • У 1993 годзе Мілавідскай школе прысвоена імя аднаго з кіраўнікоў паўстанцаў Аляксандра Лянкевіча, памяць пра гэтыя падзеі захоўваецца тут і ў назве вуліцы Паўстанцаў.
  • У Мілавідскай школе маецца музей, прысвечаны паўстанню Каліноўскага.

Фота каардынатара Брэсцкай абласной арганізацыі “Рух за Свабоду” Юрыя Казакевіча

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 месяца ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

2 месяца ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

2 месяца ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

3 месяца ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

3 месяца ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

3 месяца ago