Стадыён «Паўночны» ў Бярозе збірае валанцёраў на аднаўленне трыбун

10:35 11 июня 2018
ОБСУДИТЬ
Зусім нядаўна стадыён у мікрараёне "Паўночны гарадок» г.Бярозы меў непрывабны выгляд і пуставаў. Але ўжо хутка былое папулярнае месца адпачынку гараджан набудзе зусім новы выгляд і будзе зручным і прывабным для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку. Аднаўленне стадыёна праводзіцца сіламі ініцыятыўнай групы жыхароў мікрараёна пры актыўным удзеле супрацоўнікаў дзіцяча-юнацкай школы №1, вучняў і іх бацькоў, а таксама вучняў сярэдняй школы №1.

Ідэя аднаўлення стадыёна належыць старшыні Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў мінулага склікання Мікалаю Чыжу і барысаўчанцы Алене Аўтушка. Алена нарадзілася ў вёсцы Альшэва Бярозаўскага раёна, вучылася ў Белаазёрскай школе, цяпер жыве ў Барысаве, але часта прыязджае да сваякоў у Бярозу.

“Для мяне самым важным у жыцці з’яўляецца сям’я, радня, сямейныя традыцыі, – кажа Алена Аўтушка, – малая радзіма заўсёды была часткай маёй душы, і мне заўсёды хацелася зрабіць што-небудзь важнае і карыснае для маіх землякоў. У мінулым годзе разам з Мікалаем Рыгоравічам Чыжом, які тады быў старшынём Савета дэпутатаў, мы прыдумалі праект аднаўлення зоны адпачынку ў мікрараёне «Паўночны гарадок». Бярозаўская адміністрацыя падтрымала ідэю. Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў выдзеліў сродкі на набыццё абсталявання для дзіцячай пляцоўкі, выраб воркаута – пляцоўкі для гімнастычных і сілавых практыкаванняў, а таксама на матэрыялы для абнаўлення футбольнага поля, трыбунаў для гледачоў і хакейнай пляцоўкі. Будуць устаноўлены біятуалет і кантэйнеры для паасобнага збору смецця”.

Стадыён «Паўночны» ў Бярозе збірае валанцёраў на аднаўленне трыбун

Па словах А. Аўтушкі, на тэрыторыі стадыёна працы вядуцца ўжо з красавіка – выдаленая лішняя расліннасць, абноўлены газон, вывезена смецце, выдаленыя і адноўленыя  металічныя канструкцыі. Асноўную арганізатарскую працу сярод валянцёраў вядзе дырэктар спартыўнай школы Аляксандр Палто. Валанцёры разлічваюць, што іх сілы памножацца за кошт далучэння  многіх  жыхароў горада .

Алена Аўтушка дадае, што 16 чэрвеня ў 10.00 на стадыёне пачнецца суботнік:

“Запрашаем усіх, хто любіць Бярозу. Асноўная праца, якую трэба будзе зрабіць у гэты дзень – афарбоўка трыбун і металічнага плота. Матэрыяламі і падручнымі сродкамі забяспечваюць арганізатары”.

Далучыцца да валанцёраў можна і ў групе “ўкантакце”:

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

24 ноября 2023 16:36

Удается ли пенсионерам из Беларуси путешествовать по миру?

Институт социологии НАН Беларуси провел исследование о жизни беларусских пенсионеров. Среди прочего, спрашивали о досуге — оказалось, что главные спутники пенсионеров действительно огород и телевизор, чтение книг и газет, прогулки на свежем воздухе. А вот позволить себе путешествовать могут очень немногие, лишь 3,3%.

30 октября 2023 17:46

Сколько денег жители Беларуси тратят на кафе и рестораны?

По данным Белстата, товарооборот общественного питания в январе-сентябре 2023 года составил 3,7 миллиарда рублей или 111,2% в сопоставимых ценах к уровню января — сентября 2022 года. За месяц показатель вырос на 448 миллионов рублей.

09 июля 2023 22:19

Россия вместо Евросоюза: куда сейчас могут поехать в отпуск белорусы?

Какие варианты для отдыха и путешествий есть у белорусов нынешним летом, с чем приходится сталкиваться при получении виз и как решаются проблемы с логистикой из-за запрета авиаперелетов в Евросоюзе?

10 июня 2023 11:08

Не до развлечений: сколько семья в Беларуси в среднем тратит на культуру, спорт и отдых?

В предпандемийный 2019 год на культуру, спорт и отдых беларусы расходовали более 7% от общего объема потребительских расходов. С переходом пандемии эти расходы значительно снизились, а после того, как эпидемиологическая ситуация нормализовалась, обратно не отросли.