Спачатку большасць маршрутаў былі кароткія — з вялікага горада да суседніх гарадоў і мястэчак (з Баранавіч да Наваградка, Нясвіжа, Ляхавіч, з Глыбокага да Дзісны), ці ад гарадоў або буйных мястэчак да чыгуначных станцый (з Валожына да станцыі Валожын, з Даўгінава да станцыі Будслаў).
Эканамічны крызіс 1929-1930 гадоў негатыўна паўплываў на аўтобусныя перавозкі. Грамадзяне пабяднелі, меней сталі ездзіць. Новае развіццё аўтобуснага руху прыпадае на сярэдзіну — другую палову 1930-х, калі эканамічная сітуацыя стала папраўляцца, а дзяржава нарэшце прывяла ў прыдатны стан дарожную сетку. У той час большасць аўтобусных маршрутаў перавозілі пасажыраў на далёкую адлегласць, ствараючы альтэрнатыву чыгуначнаму транспарту. (Аўтобусныя перавозкі былі больш таннымі, чым чыгунка).
З’явіліся маршруты з Вільні ў Глыбокае, Браслаў, Даўгінава, Наваградак, Баранавічы, Гародню. Былі рэйсы паміж Баранавічамі і Слонімам, Ваўкавыскам.
У савецкі час даваенная сетка аўтобусных маршрутаў аднавілася хіба толькі пад канец 1950-х.
Кастусь Шыталь
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ