Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

13:28 27 июня 2018
3
ОБСУДИТЬ
26 чэрвеня не стала краязнаўцы, педагога, збіральніка народных гаворак і фальклору Алеся Фаміча Зайкі, які жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёну. Дзесяцігоддзі ён ездзіў на сваім матацыкле па вёсках, запісваў сталых людзей. Апошнія гады жыцця выдаў шмат кніг, якія тычацца нашага краю.

12 жніўня Алесю Фамічу споўнілася б 70 гадоў.

Аб’ехаў усе вёскі Івацэвіцкага раёну і напісаў іх гісторыю

Алесь Зайка шмат працаваў у архівах, дзе сабраў звесткі пра гісторыю навакольных вёсак. Апроч таго, на матацыкле ён пабываў у кожнай вёсачцы і гутарыў са сталымі людзьмі. У 2012 годзе краязнаўца выдаў кнігу “Населеныя пункты Івацэвіччыны”.

З ініцыятывы Алеся Зайкі ў многіх вёсках Івацэвіцкага раёну райвыканкам усталяваў валуны з памятнымі шыльдамі аб першым упамінанні ў гістарычных крыніцах населенага пункту. Стаіць такі валун і ў саміх Івацэвічах каля пошты.

Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

Менавіта да аўтарытэтнага меркавання Алеся Зайкі прыслухоўваліся кіраўнікі райвыканкаму, калі вырашалася пытанне аб наданні назваў новым вуліцам Івацэвічаў. Дзякуючы парадам нашага краязнаўцы ў Івацэвічах з’явіліся вуліцы імя Кастуся Каліноўскага, Міхала Агінскага, Іллінічаў, ды іншыя.

Не толькі чыноўнікі, але і навукоўцы прыслухоўваліся да меркавання Алеся Зайкі. Калі ў 2009 годзе вучоныя Брэсцкага універсітэту рыхтавалі кнігу “Івацэвіцкі раён. Гарады і раёны Берасцейшчыны”, то значную частку гэтага выдання склалі працы Алеся Зайкі.

Навучыў правільна казаць “Марачоўшчына”

Шмат Алесь Зайка зрабіў і для радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Менавіта ён абгрунтавана давёў, што правільна называць урочышча, дзе стаіць дом -музей Касцюшкі Марачоўшчынай, а не Мерачоўшчынай, як памылкова на польскі манер напісана ў многіх энцыклапедыях.

Алесь Зайка вельмі любіў Косаўшчыну. Плёнам гэтай любові сталі яго кнігі “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” (2011), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны” (2013), “Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны” (2015).

Алесь Фаміч быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. За сваю першую кнігу прозы “Дым з коміна” (2011 ) ён атрымаў Берасцейскую мядовую літаратурную прэмію. У 2015 годзе выдаў кнігу кароткай прозы “Чысты чацвер” (2015).

Вялікая страта для нашага краю

Да апошніх дзён Алесь Фаміч працаваў над сваімі кнігамі. Хутка павінна выйсці яго чарговая праца “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”, якую аўтар ужо не пабачыць…

Пра адыход у вечнае жыццё Алеся Зайкі з сумам выказаліся ў сваіх сетках выбітныя літаратары.

Івацэвіцкі пісьменнік, журналіст Валер Гапееў даўно сябраваў з Алесем Фамічом:

“Чалавек, які не толькі сам любіў сваё, але вучыў іншых любіць. І навучыў мяне любіць сваё. Чалавек, любоў якога матэрыялізавалася ў некалькі краязнаўчых і этнаграфічных кніг. Мабыць, ніводзін раён не мае столькі, колькі наш. Чалавек, які на сваім “Мінскім” аб’ехаў увесь раён мо тройчы, зазірнуў у кожную вёсачку, пагутарыў з жыхарамі, збіраючы адно з галоўных нашых багаццяў – моўнае. У жніўні яму было б толькі 70. Мы планавалі зрабіць… добры і светлы вечар. А жыццё шле нас заўтра на хаўтуры.
———-
Здымак гэтага году. Алесь Фаміч дорыць мне загавораную манету – на грошы. “От пабачыш!” – казаў ён мне і ўсім. – Яе старыя, вельмі моцныя людзі загаворвалі”. Адмаўляць у слушнасці ягоных слоў не выпадае – праз колькі месяцаў я атрымаю прэмію Цёткі. Дзякуй, Алесь Фаміч. І бывай…” – выказаўся Валер Гапееў.

Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

З сумам кажа беларускі літаратар Міхась Скобла:

“Адышоў у гаспадарства вечнае Алесь Зайка – краязнавец, пісьменьнік, зьбіральнік моўных скарбаў Заходняй Беларусі. Нават позьняй восеньню яго можна было сустрэць на дарогах Берасьцейшчыны – на сваім старэнькім “Мінску” ён, не зважаючы на холад, ехаў ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, слухаў людзей, рабіў нататкі, якія потым сталі “Дыялектным слоўнікам Косаўшчыны” (2011), “Фразеалагічным слоўнікам Косаўшчыны” (2014), кнігай “Прымаўкі і прыказкі Косаўшчыны” (2015). На прэзентацыі апошняй у Купалаўскім музеі Алесь Фаміч захоплена расказваў пра сваю новую працу “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”. Праз які месяц яна выйдзе ў выдавецтве “Тэхналогія”, ды аўтар ужо не парадуецца…”

Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

Подписаться
Уведомление о
guest
3 комментариев
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments
Анна
Анна
28.06.2018 18:35

Царствие небесное…Соболезнование родным…Очень талантливый и интересный человек…по-настоящему любящий родной край…Совсем недавно приезжал на своем мотоцикле ко мне.Сидели в беседке и говорили об Иосифе Шиманчике-фотографе из Коссово Полесского .Подарил мне свою книгу с подписью…

Антаніна Зайка
Антаніна Зайка
02.07.2018 19:09

Сёння 2 ліпеня. Роўна тыдзень таму мы сядзелі з мужам за камп’ютарам і складалі тэматычны слоўнік Івацэвіччыны, дакладней, складаў ён, а я друкавала. І вось няма майго Сашы (сябры звалі яго Алесем). Як цяжка, не выказаць словамі боль душы, немагчыма змірыцца са стратай. Яшчэ раніцай 26 чэрвеня ўсё было добра, у 8 гадзін ён адчуў рэзкі боль, выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў раённую бальніцу. Мы думалі, можа, каменьчык у нырках утварыўся, але дзесьці пад 11 гадзін Саша пазваніў і сказаў, што ў яго праблемы з сэрцам. У час нашай размовы зайшоў у палату ўрач, тэлефон не быў выключаны, і я… Подробнее »

Олег Жук
Олег Жук
14.04.2019 18:17

Мы былыя вучні Запалянскай школы, просім ушанаваць памяць нашага настаўніка, краязнаўца, аўтара навукова-папулярных выданняў і мастацкіх кніг, Зайка Аляксандра Фаміча. 26 червеня будзе год з дня яго смерці. Аляксандр Фаміч нарадзіўся ў весцы Заполле Івацевіцкага раена Брэсцкай вобласці ў 1948 годзе. Скончыў Косаўскую сярэднюю школу, а затым Брэсцкі педагагічны інстытут, працаваў у роднай школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. З юнацкіх гадоў захапіўся вывученнем гісторыі Косаўшчыны, сабраў незвычайна багаты матэрыял. Ен аўтар шэрага кніг: “Дыллектычны слоўнік Косаўшчыны” (2011г.), “ Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны” (2014г.), “Населеныя пункты Івацевіччыны” (2012г.), “ Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны”(2015г.), “Мікратапаніміка Івацевічыны”(2018г.); мастацкіх кніг – “Дым з… Подробнее »

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

23 января 2022 12:21

В Пинском районе и возле Бреста на пожарах погибли пенсионеры

Вечером 22 января стало известно о пожаре в хозяйственной постройке на территории частного домовладения в деревне Бобрик Пинского района.

28 декабря 2021 21:47

Крупная авария на трассе М1 возле Барановичей: один из водителей погиб

В результате дорожно-транспортного происшествия на автодороге М1 «Брест-Минск-граница РФ» в Барановичском районе столкнулись сразу несколько автомобилей.

26 декабря 2021 11:53

На пожарах в Дрогичинском и Лунинецком районах на Рождество погибли люди

Утром 25 декабря в дежурную часть МЧС поступило сообщение о загоревшемся жилом блочном доме в деревне Лесники Дрогичинского района.

25 декабря 2021 11:24

Около Барановичей грузовик столкнулся с легковым автомобилем на встречке

В результате ДТП водитель автомобиля «Kia Rio» и пассажирка от полученных телесных повреждений скончались на месте. Выжившему пассажиру этой машины оказывается медицинская помощь.