Сяргей Трафімчык адносна нядаўна працуе ў Дзяржаўтаінспекцыі – з 2009-га года, але за гэты час зарэкамендаваў сябе прынцыповым, ураўнаважаным міліцыянерам, які добра разумее, што на аўтадарогах павінен быць парадак, як і тое, што супрацоўнік ДАІ – прадстаўнік улады і МУС, таму павінен выглядаць падцягнутым, быць акуратным, ветлівым. Усе гэтыя якасці характэрныя для Сяргея Іванавіча; невыпадкова ён з’яўляецца адным з нямногіх супрацоўнікаў аддзялення, хто ўзнагароджаны ганаровым знакам “Выдатнік ДАІ”, імкнецца павышаць і свой адукацыйны ўзровень.
З пачатку 2018 года Сяргей Трафімчык затрымаў 17 вадзіцеляў, хто кіраваў аўто ў стане алкагольнага ап’янення, 750 парушальнікаў Правілаў дарожнага руху, больш за 50 вадзіцеляў, хто кіраваў аўто, не маючы вадзіцельскага пасведчання.
А сітуацыя на аўтадарогах Івацэвіцкага раёна няпростая, павялічылася аварыйнасць, ёсць шмат пытанняў да пешаходаў, веласіпедыстаў, таму прынцыповасць і строгасць Сяргея Трафімчыка, як і іншых яго калег, супрацоўнікаў ДАІ, – рэчы непазбежныя і неабходныя.
Ларыса КОЛБІК, намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС
Інфа – УУС Брэсцкага аблвыканкама
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…