Пажарныя праверылі ААТ «Любішчыцы» ў Івацэвіцкім раёне

08:58 14 июля 2018
ОБСУДИТЬ
У пошуках адказу на пытанне стварэння пажарабяспечнасці на ўборцы, начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч наведаў прыгарадную гаспадарку – ААТ “Любішчыцы”. Тут ён уважліва і дэталёва агледзеў усю ўборачную тэхніку, пагутарыў з механізатарамі, каб пераканацца ў спраўнасці камбайнаў і ў веданні камбайнерамі правілаў пажарнай бяспекі і дзеянняў на выпадак узгарання камбайна ці пожні.

Дадаткова првёў з механізатарамі тут жа, каля камбайнаў інструктаж аб няўхільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспецы. Наведаў начальнік раённай службы МНС і работнікаў зернесушыльнага комплексу. І тут быў праведзены дадатковы супроцьпажарны інструктаж.

Аднак адных размоў аб пажаранебяспечнасці ўборачнай кампаніі, а разам месцаў не толькі ўборкі, але і перапрацоўкі, і захавання зерня, часта бывае недастаткова. Даводзіцца прымаць іншыя, хоць і не папулярныя, меры ўздзеяння. У тым жа ААТ “Любішчыцы” оператары збожжасушыльнага комплексу не прайшлі навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімума. Як вынік, яны неведаюць парадак сваіх дзеянняў у выніку ўзнікнення пажару альбо іншай аварыйнай, няштатнай сітуацыі. На будынку зернесховішча маланкаахова так і застаецца неадрамантаванай. Не арганізавана дзяжурства трактара з плугамі ў месцах уборкі зерневых.

Пажарныя праверылі ААТ «Любішчыцы» ў Івацэвіцкім раёне

У шэрагу гаспадарак паралельна з уборачнымі работамі працягваецца нарыхтоўка грубых кармоў. Што тычыцца ААТ “Любішчыцы”, то тут не вядзецца кантроль і рэгістрацыя дадзеных вільготнасці і тэмпературы складзіраванага сена на тэрыторыі фермы”Цэнтральная” у Любішчыцах: у журнале рэгістрацыі параметраў тэмпературы і вільготнасці кармоў адпаведныя запісы адсутнічаюць. Варта адзначыць, што ўжо пры вільготнасці складзенага ў сенасховішча сена вышэй за 17% тое сена можа самаўзгарэцца.

Па ўсім выяленым недахопам падчас маніторынгу жніва ў ААТ складзены рэкамендацыі для выканання і ўручаныя кіраўніку гаспадаркі.

Пажарныя праверылі ААТ «Любішчыцы» ў Івацэвіцкім раёне

Пажарныя праверылі ААТ «Любішчыцы» ў Івацэвіцкім раёне

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 декабря 2023 09:06

Квартиры в заложниках: как уехавшим из Беларуси спасти имущество?

Силовики арестовывают и громят квартиры несогласных. А продать свою недвижимость в Беларуси многие не могут. Что делать?

28 ноября 2023 18:36

Кто в Беларуси рискует попасть в «пенсионную ловушку»?

Увеличение минимального страхового стажа для многих может стать проблемой. Так называемая «ловушка страхового стажа» появилась еще во время пенсионной реформы 2013 года.

08 ноября 2023 19:15

Как платить меньше налогов? О каких льготах не знают многие белорусы

В Беларуси подоходный налог – это не только способ получения доходов в бюджет. Но еще и возможность поддержать нуждающихся путем предоставления определенных льгот.

21 октября 2023 13:00

Кому в Беларуси больше всего увеличат финансирование?

Изучив недавно опубликованный проект республиканского бюджета на 2024 год, можно более внимательно проследить, в каких организациях государственное финансирование будет ощутимо расти, а в каких, наоборот, падать.