Categories: Люди

На журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну склалі два пратаколы за супрацоўніцтва са СМІ без акрэдытацыі

Размова ідзе пра матэрыялы “Крамы мінімаркет Еўраопта крочаць у вялікі вёскі”, а таксама “Якое дачыненне мае Валерый Чкалаў да беларускай вёскі”. У абодвух выпадках супрацоўнікі міліцыі знайшлі асобаў, якіх нібыта распытвала журналістка, і на гэтай падставе ў даченні да Тамары Шчапёткінай былі складзены пратаколы паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”).

Аднак сама журналістка з Бярозы мяркуе, што насамрэч яе пераследуюць за іншы рэпартаж на сайце “Радыё Рацыя” — пра знішчэнне свінафермы “Сухое” ў Іванаўскім раёне. Гэты матэрыял выклікаў грамадскі рэзананс.

“Падставы гэтак лічыць у мяне ёсць, — распавяла Тамара Шчапёткіна. — Я даведалася, што пасля з’яўлення гэтага рэпартажа супрацоўнікі міліцыі спынілі службовы аўтобус, на якім работнікі свінафермы вярталіся дадому. У людзей пачалі правяраць сумкі, пасля паказвалі маю фатаграфію і пыталіся, адкуль рабочыя даведаліся мой нумар тэлефона і хто званіў”.

Журналістка не выключае, што неўзабаве на яе складуць яшчэ адзін пратакол — менавіта за рэпартаж са свінафермы “Сухое”.

Тамара Шчапёткіна неаднаразова была пакараная штрафамі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Апошні раз гэта здарылася ў лістападзе 2017 года.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

7 дней ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago