Толькі за адзін тыдзень ліпеня з пазнавальнымі экскурсіямі выратавальнікаў наведалі выхаванцы ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы”, ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.
Непамерна цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі літаральна засыпалі пытаннямі наконт пажарнай бяспекі і пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і інспектара ГПіУГ райаддзела па НС, і начальніка каравула ПАВЧ №1, якія праводзілі для малых экскурсію ў гаражах, дзе ўстаноўлена тэхніка. Аднак мяжой жаданняў як хлопчыкаў, так і дзяўчынак было апынуцца ў кабіне пажарнага аўтамабіля, ды не проста пасядзець, трымаючыся за руль, а абавязкова ў касцы ды разам з найлепшым сябрам.
З неменьшай цікавасцю дзеці аглядалі і выставу творчых работ конкурсаў “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і “Конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы”.
Даволі актыўна хлопчыкі і дзяўчынкі адгукнуліся на прапанову згуляць у супроцьпажарныя, абучаючыя гульні. І ніхто не быў абдзелены ўвагай з боку прадстаўніка райаддзела па НС: калі нехта з рабят “камплектаваў адзенне” для паходу ў лес, нехта складваў карцінку з пазлаў, то нехта спабонічаў на спрыт і хуткасць, адзяваючы каску і куртку выратавальніка. Астатнія, не занятыя ў конкурсных гульнях, у гэты час адгадвалі загадкі пра агонь, пажар і пажарных.
Па выніках ніхто з рабят не застаўся без прызоў. Ну, а пасля сумеснага прагляду мультфільмаў “Чароўная кніга МНС” – традыцыйнае агульнае фота на фасадзе адміністрацыйнага будынка РАНС.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ