Выратавальнікі на возеры распавялі, што лебедзь апынуўся тут праз няшчасны выпадак. На аўтастрадзе нейкі няўважлівы кіроўца забіў патрнёра, яны жывуць толькі парамі. Пасля трагедыі птушка не зрабіла нават спробы пакінуць месца здарэння, а так і засталася на возеры.
Спачатку птушка досыць агрэсіўна рэагавала на наведнікаў возера, шыпела на іх. Але з часам прызвычаілася да вялікай колькасці людзей. Многія падкормліваюць лебедзя, цяпер ён нават можа браць ежу з рук, спакойна дазваляе сябе фатаграфаваць і плавае проста сярод людзей. Выратавальнікі кажуць, што вельмі шкада птушку, якая пасля смерці партнёра застаецца ў адзіноце, але вернай сваёй другой палове.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ