Але Ж. накіравалася ў далёкі шлях – не дамоў, а ў падарожжа… да дачкі, якая пражывае ў далёкім горадзе на Міншчыне. Накіравалася… пешшу. Родзічы ў Любішчыцах забілі трывогу, звярнуліся ў міліцыю, жанчыну шукалі доўга і беспаспяхова, пакуль праз некалькі дзён не знайшлі… у Клецку. Жанчына прайшла пешшу болей за 100 кіламетраў, па яе словах, спала пад дрэвамі, харчавалася ягадамі, яблыкамі… Яе даставілі дамоў, вельмі хацелася б, каб жанчына прымала таблеткі, каб псіхічнае захворванне “не накіравала” яе ў новае падарожжа.
Штосьці падобнае адбылося каля месяца назад, калі псіхічна хворы мужчына, які знаходзіўся на лячэнні ў Целяханскім псіханеўралагічным інтэрнаце для састарэлых людзей, непрыкметна пакінуў тэрыторыю ўстановы і знік. Яго шукалі і міліцыя, і ваеннаслужачыя батальёна в/ч 7404 – беспаспяхова. Хутчэй за ўсё ён пайшоў у лес, бо не верыцца, што мужчына, які па прычыне захворвання страціў магчымасць маўлення, мог злавіць спадарожную машыну…
Па-ранейшаму востра стаіць праблема пошуку нашых грамадзян, хто накіраваўся на заробкі ў Расійскую Федэрацыю. У чым тут бачыцца праблема? У тым, што родзічы ведаюць: іх муж, сын злоўжывае алкаголем, вядзе сябе неадэкватна… Няўжо варта далёка адпускаць чалавека, на якога немагчыма пакласціся тут? Як вынік, такія грамадзяне там п’янствуюць і бамжуюць, вядуць асацыяльны лад жыцця…
А пасля родзічы не ведаюць, як “выцягнуць” такога гора-працаўніка дамоў.
Ягадны сезон у нас ужо даўно ідзе, бліжэй да восені наступіць грыбная пара. Каб не сутыкнуцца з праблемамі, якія нас праследуюць кожны год, вельмі просім не дазваляць сваім састарэлым бацькам, бабулям-дзядулям самастойна накіроўвацца за ляснымі дарамі. Менавіта пажылыя людзі ствараюць штогод многа праблем, бо не маючы сіл і здароўя самастойна накіроўваюцца ў далёкі шлях… Часам гэта аказваецца апошні шлях.
Дзмітрый КУЦКО, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…