Усяго было больш за тры дзесяткі прэтэндэнтаў, журы намінавала 12, якія будуць змагацца за прэмію 5 тысяч еўра.
Спіс намінантаў “доўгага спісу” і іх твораў:
Валер Гапееў, «Мая мілая ведзьма»;
Анка Упала, «На заснежаны востраў»;
Адам Глобус, «Сям’я»;
Вінцэсь Мудроў, «Забойца анёла»;
Ганна Кандрацюк, «Па Прыпяці па Нобель»;
Ксенія Шталянкова, «Губеранскі дэтэктыў»;
Павел Севярынец, «Беларусалім»;
Міхась Зізюк, «Планктон»;
Ганна Севярынец, «Дзень Святога Патрыка»;
Альгерд Бахарэвіч, «Сабакі Еўропы»;
Зараслава Камінская, «Русалкі клічуць»;
Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам».
У конкурсе прымаюць удзел кнігі мастацкай або дакументальнай прозы, напісаныя на беларускай мове, выдадзеныя ў 2017 годзе. Прэмія Гедройца – найбуйнейшая недзяржаўная літаратурная прэмія у Беларусі. Уручаецца з 2012 году за лепшую кнігу прозы па-беларуску. Заснавальнікі прэміі – амбасада Польшчы у Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Летась Валер Гапееў таксама быў сярод намінантаў на прэмію, са сваёй кнігай “Ноч цмока” ён трапіў у “кароткі спіс” намінантаў.
http://1reg.by/2017/10/31/ivacevicki-pismennik-valer-gapeeu-mozha-vyiygrac-5-tyisyach-eura-translyacyiya/
Кніга Валера Гапеева “Мая мілая ведзьма” атрымала сёлета прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» (2 тысячы долараў у эквіваленце). Гэтая прэмія выдаецца з 2016 году, яна з’яўляецца адзінай недзяржаўнай беларускай літаратурнай прэміяй, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання.
Таксама, сёлета ў лютым Валер Гапееў атрымаў і ўнікальную “Мядовую літаратурную прэмію”, якую заснаваў пчаляр-паэт Мікола Папека з Пружанскага раёну і Брэсцкае аддзяленне Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Прэмія ўяўляе сабой пуд мёду, які ўручаецца лепшым літаратарам Брэсцкай вобласці.
Падрабязней пісалі тут:
http://1reg.by/2018/02/28/pud-myodu-za-knigi-ivacevicki-pismennik-valer-gapeeu-atryimau-samuyu-salodkuyu-litaraturnuyu-premiyu/
Загалоўнае фота Сяргея Рабчука з уручэння “Мядовай літаратурнай прэміі”
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ