З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю “Shorts at Moonlight”. З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы на нямецкай мове, якія будуць прадстаўлены публіцы ў Брэсце (уваход вольны).
Што да афіцыйнага адкрыцця Дванаццатага тыдня нямецкай мовы і культуры ў Брэсце, дык да гэтай падзеі прымеркаваны канцэрт Камернага аркестра Брэсцкай абласной філармоніі са святочнай праграмай “Ад барока да рамантызму”. Дырыжоры –Георг Маіс (Германія) і Вячаслаў Прылепін (Беларусь).
Будуць выкананы творы Ёгана Себасцьяна Баха, Ёгана Пахельбеля, Георга Фрыдрыха Гендэля, Вольфганга Амадэя Моцарта і Фелікса Мендэльсона.
Посольство Федеративной Республики Германия в Минске
УНП 101166185
*Р
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ