Categories: Новости

У Ганцавічах «высадзіўся» «Дзея-дэсант», каб у горадзе з’явіўся басейн

Адзначым, што за невялікі час, пакуль валанцеры руху размаўлялі з мясцовымі жыхарамі, высвятлялі наяўнасць праблемы, яе прыярытэт, было сабрана 348 подпісаў у падрымку вырашэння азначанага пытання.

Аб мэтах сваей дзейнасці прадстаўнікі руху распавялі нашаму карэспандэнту, глядзіце ў нашым відэасюжэце.

Цёплы дзень у мінулую нядзелю стаў пачаткам збору подпісаў пад зваротам у райвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Адміністрацыі Прэзідэнта за будаўніцтва аздараўленча-спартыўнага комплекса з басейнам. Але ініцыятарамі збору подпісаў, на жаль, сталі не ганцаўчане, а мінчане, якія прыехалі на двух машынах у Ганцавічы.

«Мы ведаем, што ў Ганцавічах даўно абяцаюць пабудаваць басейн. Людзей турбуе гэтае пытанне. Раён насамрэч мае вялікую колькасць сацыяльна-эканамічных праблемаў, але ж тут жывуць такія ж беларусы, як дзе заўгодна.   Мусіць быць нейкі мінімальны сацыяльны стандарт. Каб і дзеці і дарослыя маглі хадзіць у басейн. Гэта патрэбна і карысна для людзей і ў любой цывілізаванай краіне – гэта стандартны набор рэчаў, якія павінны быць для людзей, – сказаў адзін з удзельнікаў ініцыятыўнай групы Алесь Лагвінец.

Калі ўлада сапраўды працуе для народу, то яна павінна рэагаваць на яго патрабаванні і адпаведна планаваць затраты з бюджэту. Зразумела, што грошай у бюджэце не хапае. Але мы спрабуем паказаць уладзе на прыарытэтныя накірункі. Паперш мы імкнемся дапамагчы людзям, а з другога боку дапамагаем і тым жа уладам атрымаць дадатковыя інструменты для вырашэння пэўных пытанняў. 

Па словах адной з удзельніц Аліны Нагорнай, якія называюць сваю ініцыятыву рухам “Дзея”, яны ездзяць па многіх гарадах Беларусі, высвятляюць якія актуальныя праблемы і патрэбы хвалююць жыхароў і дапамагаюць пісаць звароты, збіраць подпісы. Упершыню яны наведалі Ганцавічы.

Ганцаўчане “ЗА” басейн!

Па горадзе спачатку прайшлі чуткі, што прыехалі ці нейкія аферысты, ці апацыцыянеры і за нешта агітуюць. Супрацоўнікі міліцыі, праверыўшы, што нічога шкоднага яны не робяць, перашкаджаць не сталі. За некалькі гадзін было сабрана каля 350 подпісаў.

Па cловах маладых людзей, ганцаўчане у большасці з задавальненнем ставілі подпісы, а некаторыя і самі ўзялі падпісныя лісты, каб працягнуць збор подпісаў самастойна.

“Праблему ў горадзе ведаюць добра, што яе не аднойчы уздымалі ў тым ліку ў прэсе. Навогул, рэакцыя на збор подпісаў па гэтай праблеме ў людзей станоўчая, але у некаторых прасачыўся недавер і не да нашай справы, а да таго, што нічога ў рэшце ня зменіцца», – сказала Аліна Нагорная.

Народ і ўлада за адно, а хто дасць грошы?

Пра неабходнасць басейна ў райцэнтры выказваюцца не толькі жыхары горада. Папярэдні кіраўнік райвыканкама Аляксандр Саланевіч казаў:

– Згодны: несправядліва, што ў Ганцавічах няма басейна. І дзе б я ні быў пазней, дзе б ні працаваў, перада мной будзе маячыць гэта. Дрэнна для мяне, што не прыехаў у першы год Прэзідэнт. Нешта змянілася б, думаю. А цяпер будзе складана: два гады адпрацаваў, ого-го які попыт чакае! У мінулым годзе было запланавана пабудаваць басейн. І грошы ў суме 20 млрд прадугледжваліся. Але ў апошні момант сказалі: нічога новага не пачынаць…

Годы прайшлі, і вось гэтая тэма зноў на слыху. Кіраўніцтва Ганцавіцкага райвыканкама вясной, 16 сакавіка 2018 года, падчас рабочай паездкі прэм’ер-міністра Беларусі, таксама агучыла прапанову пра будаўніцтва комплексу з басейнам.

Такі аб’ект хоць і патрабует затрат, але зробіць горад і раён больш прывабным для жыцця, многія будуць мець магчымасць праводзіць аздараўленне і не патрэбна будзе ездзіць у іншыя гарады, бо для многіх наведванне басейна, гэта ўжо вострая неабходнасць, каб захаваць здароўе.

Кіраўнік урада (зараз ужо іншы – прыкм. рэд. ПР) пагадзіўся, што Ганцавіцкаму раёну не хапае сучаснага цэнтра для заняткаў спортам, і даручыў за два месяцы прапрацаваць гэтае пытанне з Брэсцкім аблвыканкамам і прадумаць крыніцы фінансавання. Разглядалі ці не – невядома. Але інфармацыя пра вынікі абмеркавання да народа пакуль не дайшла.

Што было ў звароце?

Так як ініцыятары з Мінску не мясцовыя, у звароце галоўным адрасатам яны ўказалі старшыню Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Бялова. Але ж вядома, што такі аб’ект без дапамогі з вобласці, а магчыма, і садзеяння ўраду і Прэзідэнта, не абыйдзецца. У раённым бюджэце грошай на будаўніцтва няма.

А уў астатнім па сутнасці было ўсё правільна. Бо прасілі не толькі мясцовую ўладу. Больш зварот выглядае, як дапамога людзей, якія выказваюць падтрымку кіраўніцтву райвыканкама і ездасць пазіцыі, што басейн у Ганцавічах патрэбны.

  • Выказваем сваю глубокую занепакоенасць адсутнасцю ў г.Ганцавічы сучаснага аздараўляльна-спартыўнага аб’екта з басейнам.
  • Нагадваем, што прынятая ў 2010 годзе інвестыцыйная праграма Брэсцкай вобласці прадугледжвала будаўніцтва басейна ў г.Ганцавічы, але на сённяшні дзень будаўніцтва не пачалося.
  • Звяртаем Вашу ўвагу, што ў 2015 годзе кіраўнік Беларусі загадаў распрацаваць праекты “абсалютна танных басейнаў”, першы з якіх ажыццявіўся ў 2017 годзе ў Мінску.
  • Улічваем, што 16 сакавіка 2018 года падчас візіту ў Ганцавіцкі раён прэм’ер-міністр Беларусі пагадзіўся з неабходнасцю пабудовы ў Ганцавіцкім раёне сучаснага цэнтру для занятку спортам і даручыў мясцовым і абласным уладам знайсці адпаведнае фінансаванне.
  • Лічым наяўнасць басейна мінімальным стандартам ў раёне, дзе пражывае больш за 27 тысяч чалавек, дзе ў шматлікіх людзей ёсць праблемы з апорна-рухальнай сістэмай і яны вымушаныя ездзіць у суседнія гарады, бо гэта вельмі добрая прафілактыка, а таксама месца, дзе можна карысна правесці вольны час.

У гэтай сувязі звяртаемся з просьбай прыняць усе належныя захады, каб унесці будаўніцтва басейна ў стратэгію развіцця Ганцавіцкага раёну, да канца 2018 году абнародваць графік яго будаўніцтва і пабудаваць басейн у вызначаны графікам час.


Чаму патрэбен басейн?

Па-першае, басейн-гэта выдатная прафілактыка ад скаліёзу; па-другое, гэта яшчэ адно месца, дзе можна з карысцю правесці свой вольны час; па-трэцяе, ездзіць пастаянна ў суседнія горады не зусім зручна, ды і дорага. Быў выпадакі, калі бацькі адпраўлілі дзіця на год у іншы горад да родзічаў, каб яно магло наведваць басейн. А колькі тых, хто не мае неабходнаць, а не мае магчымасці ездзіць у той жа Клецк? Плаванне – гэта вельмі карысна для здароўя, гэта скажа не толькі доктар.

Канешне, сорамна, што не мясцовыя жыхары, а са сталіцы прыязджаюць збіраць подпісы. Нам трэба зрабіць гэта самастойна. Дабівацца дабрабыту трэба самім. І ініцыятыва людзей тут важная справа.

Прасіць фінансавай дапамогі кіраўніцтву райвыканкама ў вобласці ці вышэй, няпроста, бо раён датацыйны і мае зараз цяжкасці ў эканоміцы. Але ж у цэлым мы ганцаўчане – гэта народ Беларусі і чаму не звярнуцца з просьбай аб дапамозе, калі гэта на агульную карысць людзям?

А збор подпісаў трэба працягнуць. Некалькі гадоў таму аўтар гэтага артыкула размаўляў з алімпійскай чэмпіёнкай Аляксандрай Герасіменяй, карані якой з вёскі Будча. Яна абяцала падтрымаць. Яе ліст, з просьбай аказаць падтрымку і пабудаваць басейн у Ганцавічах, будзе добрым дадаткам да звароту з подпісамі жыхароў раёна ў Брэсцкі аблвыканкам і Адміністрацыю Прэзідэнта.

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago