Удзельнікі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця грамадзянскай супольнасці на Берасцейшчыне і звярнуліся з адкрытым зваротам да мясцовых уладаў, СМІ і бізнэсоўцаў з заклікам больш актыўна ўзаемадзейнічаць з грамадскімі арганізацыямі.
Арганізатарам форуму выступіла Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у партнёрстве з “Асамблеяй НДА Беларусі”. Былі запрошланы эксперты з розных рэгіёнаў Беларусі: у прыватнасці, выступілі прадстаўнікі Social Weekend, Фонду Льва Сапегі, кампаніі “Будзьма Беларусамі”, міжнароднай арганізацыі Pact і іншыя.
Асноўная праца на форуме была разбіта на тры тэматычная блокі: дачыненні паміж НДА і мясцовымі уладамі, супраца са СМІ і фінансаванне грамадскіх арганізацый. Падчас абмеркавання гучалі цікавыя прапановы ад экспертаў і ўдзельнікаў, якія пасля былі сфармаваныя для ўключэння ў выніковую рэзалюцыю форуму.
Так, прадстаўнік газеты “Вячэрні Брэст” Барыс Паўлоўскі выказаў ідэю стварэння агульнага партала НДА Берасцейшчыны. Прадстаўнікі часопісаў Citydog і Бінокль прапаноўвалі больш выкарыстоўваць сучасныя інтэрактыўныя формы падачы інфармацыі пра дзейнасць НДА: сторытэллінг, аўтарскія праекты, карткі і інш.
Гучалі прапановы ў адрас бізнэса карыстацца прынцыпамі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, развіваць традыцыі валанцёрства сярод сваіх супрацоўнікаў. А ў адрас мясцовых уладаў прадстаўнікі трэцяга сектару скіравалі прапанову праводзіць адкрытыя конкурсы праектаў, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў, за кошт сродкаў абласнога, гарадскіх і раённых бюджэтаў.
Па словах кіраўніка АРР “Дзедзіч” Дзмітрыя Шыманскага, форум дасягнуў сваёй мэты.
“Па-першае, мы хацелі, каб прадстаўнікі НДА Берасцейшчыны пазнаёміліся паміж сабой, наладзілі камунікацыю – адзначыў Шыманскі. – А галоўным вынікам форуму я лічу рэзалюцыю – зварот, які ўдзельнікі накіравалі ў адрас мясцовых улад, СМІ і бізнэса. Ён заклікае больш актыўна ўзаемадзейнічаць з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і дапамагаць развіццю трэцяга сектара на Берасцейшчыне”.
Падчас форуму прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Валанцёр года на Берасцейшчыне” і “Праект года на Берасцейшчыне”. Лепшымі валанцёрамі сталі Ганна Хаміцкая і Анастасія Чайчыц, якія атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Гран-пры конкурсу “Праект года” атрымала ініцыятыва “Дыялекты” з анлайн-мапай аўдыёзапісаў дыялектных гаворак Беларусі. Прызы ў розных намінацыях атрымалі таксама 13 іншых праектаў з розных раёнаў вобласці.
Акрамя гэтага, форум быў напоўнены рознага кшталту актыўнасцямі: удзельнікі і госці пазнаёміліся адзін з адным з выкарыстаннем методыкі “Speed dating”, прэзентавалі свае арганізацыі падчас працы “Адкрытага мікрафона”, паўдзельнічалі ў воркшопе па бяспецы мабільнага тэлефону, пазнаёміліся з вынікамі апытання “Стан і патрэбы НДА Берасцейшчыны”, якое АРР “Дзедзіч” праводзіла ў верасні 2018 года.
Удзельнікі форуму дамовіліся стварыць агульную камунікацыйную пляцоўку і агульнадаступны гугл-каляндар, каб узгадняць свае планы з планамі іншых НДА ў рэгіёне.
Таксама ўдзельнікі форуму выказалі сваю салідарнасць з актывістамі кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Брэсцкім раёне і прынялі адпаведную рэзалюцыю.
Завяршылася імпрэза канцэртам берасцейскага folk-rock гурта Cad Goddeu.
Мы, представители общественных и некоммерческих организаций, волонтёрских инициатив Брестской области, УЧИТЫВАЯ:
– опасность загрязнения окружающей среды от планируемой хозяйственной деятельности завода свинцово-кислотных аккумуляторных батарей «АйПауэр» в СЭЗ «Брест»;
– нерешенность проблемы утилизации большого количества опасных отходов, содержащих свинец, что создает дополнительные риски воздействия на окружающую среду и здоровье жителей города Бреста и Брестского района;
– факты загрязнения земель свинцом вокруг действующих аккумуляторных предприятий в г. Пинске и г. Белоозерске;
– систематические запреты митингов и других массовых мероприятий против аккумуляторного завода, репрессии в отношении общественных активистов: задержания, аресты, штрафы;
ОСНОВЫВАЯСЬ на неотъемлемом праве граждан на благоприятную окружающую среду,
ВЫРАЖАЕМ поддержку общественной кампании против строительства аккумуляторного завода под Брестом и, в частности, поддерживаем требования активистов:
– остановить строительство аккумуляторного завода «АйПауэр» на территории СЭЗ «Брест» и провести повторную экологическую экспертизу проекта данного завода с привлечением независимых международных экспертов;
– предоставить жителям города Бреста и Брестского района всю информацию по аккумуляторному заводу «АйПауэр», затрагивающую их право на благоприятную окружающую среду;
– предоставить возможность жителям Бреста и Брестского района провести мирные массовые мероприятия против аккумуляторного завода;
– прекратить преследования в отношении активистов, выступающих против строительства аккумуляторного завода под Брестом.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…