Жыхарка Горталя распавяла, як ратавала суседзяў на пажары

21:30 13 декабря 2018
ОБСУДИТЬ
Галіна Мікалаеўна Абрамчук з в. Горталь, якая працуе ў мясцовай гаспадарцы, і сама не ведала, што ў прайшоўшыя выхадныя стане героем дня. Яна выратавала падчас пажару жыцці дваіх людзей.

Пра свой ўчынак яна цяпер кажа сціпла і лічыць, што любы чалавек на яе месцы паступіў бы гэтак жа. Вось што яна расказала аб гэтым выпадку:

– З цёткай Вольгай Міхайлаўнай мы жывём па-суседстве. Яе мы называем бабуляй, бо нядаўна ёй споўнілася 90 гадоў. Двое маіх акон выходзяць у бок яе дома. У суботу вечарам пасля адзінаццаці я збіралася класціся спаць, як заўважыла, што акно пакоя, дзе жыў бабулін унук, надта моцна ззяе. Падумала, што ён святламузыку занадта ўключыў, адсунула штору паглядзець, ажно бачу, не святламузыка, а агонь гарыць. Кінулася да тэлефона, набрала 101, паведаміла адрас, а там дзяжурны кажа: “Выклік прыняты. Не кладзіце трубку…”

А як не класці, там жа хата палае, а ў ёй – старэнькая бабуля! Халат накінула на сябе, ногі ў боты, паляцела туды. Адчыняю дзверы, дым – нічога не відаць, цёмна. Я ад нечаканасці назад адхінулася, але заўважыла, што ўнук ляжыць галавой да дзвярэй у сенцах, у трусах і майцы. Падумалася ў імгненне – п’яны. Але ж у доме дзесьці бабуля спіць, мо, не чуе. Стала крычаць: “Баба Воля, дзе вы?” Яна адазвалася, потым заўважыла ў яе руках маленькі ліхтарык. Бабуля маленькая, я за яе на рукі, ды на вуліцу. Мой муж дапамог бабулю ў наш дом даставіць. Яна потым расказала, што яе апавяшчальнік разбудзіў. Яна са сну не разабралася, падумала, што тэлефон звоніць. Устала і пачула, што пахне дымам у яе пакоі. Выйшла ў суседні, а там таксама дым. Стала выбірацца, ды зачапілася на кухні, упала…

Сусед Мікалай Фядковіч, не ведаю адкуль узяўся, дапамог выцягнуць з хаты ўнука, бо той быў ніякі. А тут шыфер ляціць, страляе – страшна. Але пажарныя хутка адрэагавалі, прыехалі, патушылі. Толькі агонь пашкодзіў хату моцна. Выгарэў поўнасцю пакой унука, у другім пакоі пашкоджана мэбля, пральная машына, дах стаў, як рэшата. Хуткая імгненна прыехала, бабулі аказалі дапамогу, унуку таксама. І газавікі прымчаліся, але, дзякаваць Богу, балоны ў іх стаяць на вуліцы. Не ўзарваліся.

“Прычына пажару, хутчэй за ўсё, у курэнні, – разважае Галіна Мікалаеўна. – Раней з бабуляй жыў сын Васіль, то той сам не курыў і, калі прыходзілі да яго сябры, не дазваляў ім курыць у хаце, толькі на вуліцы, а ўнук не такі, яму ўсё роўна. Ён курыў, і яго сябрукі таксама курылі пад сто грамаў. Як старэнькай жанчыне было забараніць ім гэта рабіць?”

Валянціна Бобрык, “Івацэвіцкі веснік”

Паведамленне аб тым пажары чытайце тут:

В Ивацевичском районе женщина спасла на пожаре хозяйку дома и ее внука

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 мая 2023 16:10

Каких преступлений в Беларуси совершается больше всего?

В 2022 году в Беларуси было зарегистрировано 88555 преступлений. Об этом свидетельствуют данные Национального статистического комитета, представленные в виде инфографики.

12 июля 2022 18:07

Пограничник из Бреста нелегально перешел украинскую границу

Инцидент произошел еще в конце июня 2022 года, но о нем стало известно лишь сейчас, после публикации судебного решения. Из него следует, что пограничник был арестован.

21 апреля 2022 00:20

Перехват переговоров: в Брестской области разбился российский военный самолет

Случилось это еще 10 марта 2022 года в Лунинецком районе– однако подробности стали известные только сейчас.

08 апреля 2022 15:35

В Брестской области упали обломки снаряда. Власти не знают, как это объяснить

Странные обломки 7 апреля были найдены около деревни Теребличи Столинского района. Сельчане рассказывают, что слышали взрыв, после чего в поле образовалась воронка размерами 4 на 4 метра.