Беларусь шукае герояў-прыродаахоўнікаў

14:18 04 января 2019
ОБСУДИТЬ
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) шукае кандыдатуры на званне Абаронцаў дзікай прыроды. Гэтым званнем глабальная асацыяцыя BirdLife International ганаруе выбітных прыродаахоўнікаў у партнёрскіх краінах.

Упершыню званне надавалася ў мінулым годзе. Абаронцамі дзікай прыроды былі прызнаныя 22 чалавекі, трое з іх – з Беларусі.

Вядомы арнітолаг і навукоўца Уладзімір Іваноўскі за дзясяткі гадоў вывучэння і аховы драпежных птушак змайстраваў сотні штучных гняздоўяў. Супрацоўнік заказніка “Выганашчанскае” Мікалай Варабей спыніў браканьера, атрымаўшы цяжкія раненні, а старшы дзяржаўны інспектар Тураўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Міхаіл Ярмоліч садзейнічаў затрыманню групы замежных паляўнічых, якія ўчынілі нелегальнае масавае забойства качак увесну.

Хто можа быць намінантам? Групы людзей або асобы, якія адзначыліся выбітнай працай у ахове дзікай прыроды Беларусі  на нацыянальным або лакальным узроўні.

Званнем Абаронцаў дзікай прыроды (Nature’s Heroes) ганаруюць за дасягненні ў маніторынгу біяразнастайнасці, кіраванні ахоўнымі тэрыторыямі, народнай навуцы, далучэнні людзей да аховы прыроды, а таксама за іншыя значныя ўнёскі ў ахову дзікай прыроды.

АПБ як нацыянальны партнёр BirdLife International у Беларусі з 2005 года запрашае прапанаваць свайго намінанта. Для гэтага трэба да 13 студзеня 2019 года ўключна запоўніць анлайн-форму.

 

Падрабязней пра Абаронцаў дзікай прыроды – 2017

 

Кантактная асоба – Аляксандр Вінчэўскі, 8 (029) 101-68-87, vintchevski@ptushki.org

 

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі “BirdLife International”, у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ — гэта больш за 2500 сябраў і валанцёраў і больш за 30000 прыхільнікаў, 130 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайся і ты!

Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс 4.

(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

info@ptushki.org

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

01 февраля 2022 14:41

Девушкам из Бреста обещают вознаграждение за перевоплощение старой одежды

Победительница конкурса, которая создаст самый яркий и оригинальный образ, получит 1500 рублей.

28 декабря 2021 19:07

С новым смартфоном в Новый год

Хотите получить новенький смартфон? Тогда у Вас есть шанс! «Першы Рэгіён» на своем ютуб-канале запускает новогодний челлендж «Лучший тост на Новый год!»

12 октября 2021 12:28

У нас на районе: Что будет на фасаде логистического центра «Савушкин продукт»? Давайте придумаем!

На ОАО "Савушкин продукт" завершается возведение дополнительных площадей автоматизированного логистического центра в Бресте.

05 сентября 2021 20:43

Стало известно, кто победил в Армейских международных играх в Бресте

Белорусские военнослужащие заняли первые места во всех трех домашних конкурсах – «Снайперский рубеж», «Полярная звезда» и «Уверенный прием». Церемония награждения победителей и призеров трех конкурсов VII Армейских международных игр (АрМИ-2021) прошла на полигоне «Брестский»