Упершыню званне надавалася ў мінулым годзе. Абаронцамі дзікай прыроды былі прызнаныя 22 чалавекі, трое з іх – з Беларусі.
Вядомы арнітолаг і навукоўца Уладзімір Іваноўскі за дзясяткі гадоў вывучэння і аховы драпежных птушак змайстраваў сотні штучных гняздоўяў. Супрацоўнік заказніка “Выганашчанскае” Мікалай Варабей спыніў браканьера, атрымаўшы цяжкія раненні, а старшы дзяржаўны інспектар Тураўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Міхаіл Ярмоліч садзейнічаў затрыманню групы замежных паляўнічых, якія ўчынілі нелегальнае масавае забойства качак увесну.
Хто можа быць намінантам? Групы людзей або асобы, якія адзначыліся выбітнай працай у ахове дзікай прыроды Беларусі на нацыянальным або лакальным узроўні.
Званнем Абаронцаў дзікай прыроды (Nature’s Heroes) ганаруюць за дасягненні ў маніторынгу біяразнастайнасці, кіраванні ахоўнымі тэрыторыямі, народнай навуцы, далучэнні людзей да аховы прыроды, а таксама за іншыя значныя ўнёскі ў ахову дзікай прыроды.
АПБ як нацыянальны партнёр BirdLife International у Беларусі з 2005 года запрашае прапанаваць свайго намінанта. Для гэтага трэба да 13 студзеня 2019 года ўключна запоўніць анлайн-форму.
Падрабязней пра Абаронцаў дзікай прыроды – 2017
Кантактная асоба – Аляксандр Вінчэўскі, 8 (029) 101-68-87, vintchevski@ptushki.org
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі “BirdLife International”, у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ — гэта больш за 2500 сябраў і валанцёраў і больш за 30000 прыхільнікаў, 130 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайся і ты!
Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс 4.
(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…