Прагаласаваць можна па спасылцы ptushki.org/birdoftheyear да 7 лютага ўключна.
У кандыдаты-2020 ужо вылучылі глушца, шэрую курапатку, шэрую валасяніцу і стрынатку-чаротаўку. Таксама можна дадаць іншы від, які раней не быў птушкай года. Пажадана, каб ён адпавядаў пэўным крытэрам.
Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ: “Кандыдатаў на птушку года заўсёды тры, але акурат пераможцы «народнага галасавання» не раз рабіліся птушкамі года. А гэта значыць, што менавіта твой голас можа быць вырашальным! Раскажы сябрам пра такую магчымасць – кожны з нас можа арганізаваць сапраўдную перадвыбарчую кампанію для ўлюбёнага віду!”
Птушку года абяруць сябры АПБ на штогадовым з’ездзе, які адбудзецца 9 лютага ў Мінску. Акрамя птушкі-намінанта, якая пераможа ў анлайн-галасаванні, дзвюх птушак-кандыдатаў прапануюць Цэнтральны савет і Сакратарыят арганізацыі.
Кантактная асоба для прэсы – Карына Салавей, +375 29 2648766, salavei@ptushki.org
Даведка: нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельніцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас, да неабходнасці іх захавання. Акцыі ў межах кампаніі ладзяцца цягам усяго года і даюць магчымасць вялікай колькасці людзей розных узростаў далучыцца да творчых конкурсаў і прыродаахоўных мерапрыемстваў. Раней птушкамі года былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх, шчыгел, вялікі арлец.
Даведка АПБ: Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) – найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый “BirdLifeInternational”. АПБ – гэта больш за 3000 сябраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да прыродаахоўнай дзейнасці. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны – далучайцеся і вы!
Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, пам. 4
(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ