Советы по дому

Да 100-годдзя БССР у Івацэвічах узнагародзілі заслужаных працаўнікоў

Граматамі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё Івацэвіцкага раёна узнагароджаны:

ЖЫШКА Пётр Георгіевіч.  З 1989 па 1998 гады працаваў старшынёй  Івацэвіцкага райвыканкама.

МІХНЮК Барыс Міхайлавіч. Заслужаны работнік прамысловасці. Ганаровы грамадзянін  Івацэвіцкага раёна. Дваццаць сем гадоў працаваў генеральным дырэктарам ААТ “Івацэвічдрэў”. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга. Медалем “За працоўныя заслугі”.

КУРЛЕНЯ Сяргей Іванавіч. 19 гадоў працаваў дырэктарам Даманаўскага вытворча-гандлёвага камбіната.  У перыяд кіраўніцтва Сяргея Іванавіча адкрыты цэх вытворчасці вадкага шкла,  пабудавана шмат гаспадарчых будынкаў, 22 жылыя дамы для працаўнікоў камбіната.

ВІКТАРОВІЧ Сцяпан Аляксандравіч. 22 гады кіраваў Целяханскім заводам сталярных вырабаў. За гады яго кіраўніцтва пабудаваны адміністрацыйны  будынак завода і спартыўная зала, два шматкватэрных дамы для працаўнікоў завода.

ЛЮСЦІБЕР Валянціна Сцяпанаўна. 29 гадоў адпрацавала тавараведам і 10 гадоў намеснікам старшыні Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства.

АНФІЛЕЦ Аляксандр Антонавіч. Працаваў у калгасе «Зара», цяпер адкрытае акцыянернае таварыства  «Квасевічы» 51 год, прайшоў шлях ад трактарыста да механіка ў гаспадарцы. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга ў 1973 годдзе.

КАЛІНКА Іван Сяргеевіч. Працоўны стаж у калгасе «Зара» і адкрытым акцыянерным таварыстве «Квасевічы» склаў 39 гадоў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнай славы трэцяй ступені ў 1986 годдзе.

ХАРУЖЫ Уладзімір Сцяпанавіч. Працуе  трактарыстам-машыністам у адкрытым акцыянерным таварыстве “Косава”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы другой і трэцяй ступені.

САЗОНЧЫК Алена Васільеўна. З 1954 года да выхаду на пенсію працавала аграномам у калгасе “Бальшавік”. У 1973 годдзе ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга. За дасягненні ў вырошчванні бульбы і кармавых буракоў узнагароджвалася залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі Выставы Дасягненняў Народнай Гаспадаркі. У 1981 годдзе была абрана Дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

КОРЗАН Іван Іванавіч. 38 гадоў адпрацаваў у сельгаскааператыве «Святая Воля» . Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга і ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

МАЛАШЧУК Павел Якаўлевіч. Больш за 35 гадоў працаваў трактарыстам у калгасе  «Расія». Узнагароджаны Ордэнам Леніна і Ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

ДУНЬКОВІЧ Аляксандр Паўлавіч. 13 гадоў узначальваў ПМК-18.

ЧЫРКА Іван Мікалаевіч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі. Ганаровы грамадзянін  Івацэвіцкага раёна.

КРЫВАЛЬ Яўген Андрэевіч. Больш за 20 гадоў працаваў дырэктарам школы № 1 г. Івацэвічы.

СТРУНЕЎСКІ Сяргей Верамеевіч. 33 гады працаваў трактарыстам, брыгадзірам у калгасе  «Расія». Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай славы і ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.

ГУТЫРКА Міхаіл Міхайлавіч. 43 гады адпрацаваў трактарыстам у гаспадарках раёна. Мае шматлікія узнагароды.

Мерапрыемства было завершана святочным канцэртам.
Інфармацыя – Івацэвіцкі райвыканкам

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago