Птушыныя сталоўкі- кармушкі, канешне ёсць і іх нямала ў гарадах і весках. Сёлета ў сталоўцы на ўскрайку Белавежскай пушчы ўсталяваныя аж дзве камеры, цяпер можна анлайн сачыць за птушынымі прыгодамі ў Залессі ды Вуглянах. За гэтым заварожваючым відовішчам, дарэчы, назіраюць аматары птушак з 35 краін.
Але мала тую кармушку пачапіць, трэба, каб у ёй заўседы знаходзіўся корм. Вось, як на гэтым здымку з Ганцавіч.
Інакш гэта проста гушкалка, а не птушыная сталоўка.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ