Места

У Косаве адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная родным мясцінам Тадэвуша Касцюшкі

Выстава арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Грамадскім аб’яднаннем «Вытокі творчасці» пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А.С. Пушкіна сумесна з ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі”.

На выставе будуць прадстаўлены 18 прац брэсцкіх мастакоў і фатографаў, якія з’явіліся ў выніку пленэраў, праведзеных у Мерачоўшчыне. Сярод аўтараў прац – вядомыя брэсцкія арт-майстры Кірыл Ляшук, Ігар і Вольга Раманчук, Любоў Новікава, Аляксей Пагожын. Ніводная выстава Аб’яднання не абыходзіцца таксама без артыстычных прац Алега Малейкі, які захаваў на плёнцы фальварак і ўрочышча, выхадцам якога з’яўляецца нацыянальны герой Польшчы і ЗША.

“Мэтай выставы з’яўляецца прадстаўленне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі як сына сваёй “малой Радзімы”, праз прызму навакольнай прыроды і натуральнага асяроддзя, у якім ён выхоўваўся і рос. Прыродныя фактары ўздзейнічаюць на фарміраванне культуры і развіццё як лакальных соцыумаў, так і індывідаў. Навуковыя канцэпцыі падкрэсліваюць значэнне прыродных кампанентаў у працэсе здабыцця чалавекам яго радавой сутнасці – вызначаюць унікальныя рысы і падкрэсліваюць універсальнасць яго асобы. Пейзажныя працы брэсцкіх майстроў спрабуюць расказаць пра сацыякультурны Універсум Тадэвуша Касцюшкі – аднаго з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай ва ўсім свеце”, – распавялі ў Генеральным Консульстве Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

Наведаць выставу можна будзе да 30 красавіка 2019 года.

Як праходзіла ўшанаванне народзінаў Тадэвуша Касцюшкі ў мінулым годзе глядзіце тут:
Некалькі соцень чалавек ўшанавалі Тадэвуша Касцюшку ў Косаве. ФОТА-ВІДЭА

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago