Categories: Культура

Пасля “еўрарамонту” унікальнай царквы ў Івацэвіцкім раёне вырашылі “упрыгожыць” яшчэ адзін храм на Берасцейшчыне

Нагодай стала чарговая спроба пазалаціць купалы ў царкве, што знаходзіцца ў вёсцы Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна (храм ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000238).

У лісце адзначаецца, што паводле звестак Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, плануецца замена існуючых купалоў на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Мікалаеўская царква; да 1727 г., 1860-я гг.” у вёсцы Вялікія Сяхновічы на новыя, неадпавядаючыя гістарычнай форме, і пакрытыя металам жоўтага колеру.

“Новыя купалы выкананы і будуць мантавацца без распрацаванай і ўзгодненай навукова-праектнай дакументацыі, на распрацоўку якой ў выкананні палажэнняў Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь, павінен выдавацца дазвол Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў лісце.

Царква ў Вялікіх Сяхновічах

Антон Астаповіч адзначае, што праводзімая на Мікалаеўскай царкве ў дадзены момант праца парушае артыкулы 115, 116, 119 Кодэкса аб культуры РБ.

“Акрамя парушэння парадку правядзення прац на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях замена існуючых купалоў на новыя, неадпаведнай формы, з жоўтым па колеру пакрыццём, прывядзе да неабгрунтаванай змены знешняга выгляду царквы, пагоршыць умовы яе ўспрымання, парушыць базавыя прынцыпы захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, што ў сваю чаргу парушае артыкулы 103, 104, 109, 110 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь”, – тлумачыць аўтар зварота у пракуратуру.

Паводле Антона Астаповіча, гэтыя парушэнні “яскрава сведчаць, што выканаўчыя органы Жабінкаўскага раёна не праводзяць у дастатковым аб’ёме мерапрыемствы па ахове і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны на падведамственай тэрыторыі, чым не выконваюць арт. 14 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь і арт. 41, 45 Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліке Беларусь”.

У лісце ўтрымліваецца просьба да пракуратуры:

– выдаць прадпісанне на спыненне прац на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Мікалаеўская царква, да 1727 г., 1860-я гг.” з вёскі Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000238;

– правесці праверку выканання нормаў заканадаўства на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, якія рэгулююць сферу аховы гісторыка-культурнай спадчыны, і прыняць меры пракурорскага рэагавання па выніках праверкі.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі ў Брэсцкай вобласці калі праект рэканструкцыі цэркваў, што занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, не ўзгадняецца з Міністэрствам культуры.

Царква ў Гошчава

Так, дзесяць гадоў таму ў Крыжаўзвіжанскай царкве ў вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна (пабудавана ў 1838 годзе), якая з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства, патынкавалі будынак, у вокны ўставілі шклопакеты, на даху ўсталявалі купалы-цыбуліны, а ўваход нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў.

Паводле Антона Астаповіча, “практыка несанкцыянаваных працаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, змянення іх канструкцый і выгляду, у некаторых выпадках знішчэнне помнікаў, на жаль, яшчэ сустракаецца ў Беларусі”.

Фото pinskeparh.by

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago