У Івацэвічах прайшоў раённы конкурс «Школа жыцця»

19:05 18 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
У ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы” сярод вучняў устаноў адукацыі адбыўся другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2019”.

Алімпіяда па асновам бяспекі жыццядзейнасці створана для таго, каб выявіць і падтрымаць найбольш адораных вучняў Івацэвіцкага раёна Менавіта ў гэты дзень, 15 лютага 2019 года на ніве спаборніцтваў можна было ўбачыць больш за 130 эрудытаў, якія ўжо ў сваёй установе адукацыі прайшлі своеасаблівы “кастынг”.

Ад узросту ўдзельнікаў залежыў іх удзел у пэўнай катэгорыі. Так, вучні пачатковых класаў прадстаўлялі самую малодшую паралель – 1-4-ыя класы. Далей, 5-7-ыя і,  у сваю чаргу, вучні 8-11-ых класаў.

Пасля ўрачыстага адкрыцця алімпіяды і слоў падзякі выконваючага абавязкі начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дыдышка Віталія Аляксандравіча навучэнцы адправіліся па сваім аўдыторыям, дзе іх увазе было прапанавана заданне з 50 пытаннямі-тэстамі.  Варта адзначыць, што ў кожным пытанні правільным лічыўся толькі адзін варыянт адказу. Таксама, усялякія выпраўленні ў бланку адказаў удзельніка катэгарычна забараняліся. Калі такое і было, колькасць балаў, набраных за дадзенае пытанне, роўна было нулю.

Немагчыма звярнуць увагу на тое, што вызначыць найлепшых з найлепшых было няпроста, фактычна, як і ў мінулых алімпіядах па АБЖ. Так, у катэгорыі 8-11 класаў адразу 4 вучня набралі максімальную колькасць балаў – 50 з 50-ці. Канешне, рабяты з 1-4-ых, а таксама 5-7-ых класаў не засталіся не заўважанымі. У кожнай паралелі былі тыя, хто набраў адзінакавую колькасць балаў. У такім выпадку, усе яны былі запрошаны на дадатковы, мультымедыйны тур, які складаўся з пытанняў і заданняў на больш паглыбленыя тэмы бяспекі жыццядзейнасці.

Прыйшоў доўгачаканы час падвядзення вынікаў. Уладальнікамі ўзнагарод у малодшай узроставай катэгорыі сталі Паўлюк Арсеній, вучань ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”, другое месца належыць Марчанка Івану, таксама вучню дадзенай школы, а трэцяе месца заняў прадстаўнік ДУА “Руднянская базавая школа” Калесніковіч Максім.

Сярод навучэнцаў 5-7-ых класаў месцы размясціліся такім чынам: 1-е месца – Калесніковіч Дзіяна (ДУА “Руднянская базавая школа”), 2-е месца – Шадрын Максім (ДУА “Руднянская базавая школа”), 3-е месца – Пянко Вольга (ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы”).

У старэйшай узроставай групе лепшай стала шматразовы прызёр алімпіяд па АБЖ Белаблоцкая Яна з ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы”. Другім месцам вызначылася Лапчук Анастасія, вучаніца ДУА “Падстарынская сярэдняя школа”. Трэці вынік паказаў навучэнец ДУА “Аброўская сярэдняя школа” Мамчыц Максім.

Вучні, якія занялі першыя і другія месцы будуць прадстаўляць Івацэвіцкі раён у трэцім (абласным) этапе алімпіяды рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2019”, якая адбудзецца 28 лютага ў горадзе Пінску. Жадаем поспехаў і новых перамог!

Віталь Дыдышка, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАНС, начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 ноября 2023 13:36

Семейный капитал в Беларуси: почему его предпочитают тратить досрочно?

Экономист Ярослав Романчук рассказал о том, как идея поддержки многодетных семей привела к еще большей их зависимости от государства. Ведь более 80% заявок беларусов на досрочное использование семейного капитала связано с улучшением жилья.

06 ноября 2023 17:52

Насколько защищены дети в Беларуси от насилия в семье?

В белорусском обществе, констатируют эксперты, все еще сохраняется терпимое отношение к тому, что родители могут бить своих детей. Хотя это и приводит к трагедиям.

26 ноября 2022 17:19

Як у Беларусі «мабілізуюць» дзяцей і падлеткаў

У Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якое ўзначальвае экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, хочуць дазволіць прымаць дзяцей з васьмі гадоў. Праект указу, які ўносіць змены ў рэгуляванне дзейнасці гэтага таварыства, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і вынесены на грамадскае абмеркаванне.

15 мая 2022 00:03

Известны самые популярные в Беларуси имена, которыми называли детей в 2021 году

Наиболее популярными именами, которыми в 2021 году в Беларуси называли мальчиков, стали Максим, Марк и Михаил, а среди девочек — Алиса, Анна, Мария и София.