Па папярэдняй інфармацыі, жыхарка вёскі Любішчыцы, якая кіравала аўтамабілем “Рэно Меган Сцэнік”, здзейсніла наезд на веласіпедыста, які пры наяўнасці веласіпеднай дарожкі рухаўся па краі праезнай часткі дарогі.
У выніку веласіпедыст, жыхар горада Івацэвічы, з рознымі траўмамі дастаўлены ў Івацэвіцкую ЦРБ.
ДАІ праводзіць праверку.
“Памятайце, што рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па узбочыне, тратуару або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкодаў для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці згаданых элементаў дарогі, або немагчымасці руху па ім, дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей 1 метра ад яе правага края,” – нагадалі ва Упраўленні ДАІ Брэсцкай вобласці.
Пра гэтае здарэннне “Першы Рэгіён” паведамляў тут:
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ