Чатыры прапановы з рэзалюцыі былі накіраваны Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” на адрас гарадскіх і абласных выканаўчых уладаў.
Адказу ад Брэсцкага аблвыканкаму пакуль няма, а з гарадскога выканаўчага камітэту Брэста атрыманы ліст за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Філановіча.
У першым пункце свайго звароту да ўладаў удзельнікі Форуму прапаноўвалі распрацаваць і штогод рэалізоўваць адкрытыя конкурсы праектаў, накіраваных на развіццё лакальных супольнасцяў, для грамадскіх, некамерцыйных арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў за кошт сродкаў абласнога, гарадскіх і раённых бюджэтаў.
У адказе ад брэсцкіх уладаў адзначаецца, што: “Гарвыканкам падтрымлівае, асабліва ў год 1000-годдзя, разнастайныя карысныя формы праявы ініцыятывы. Напрыклад, Мясцовым дабрачынным фондам “Брэст. 1000-гадоў” быў праведзены адкрыты конкурс праектаў”.
Асобны пункт тычыўся таго, каб у вызваленых пасля пабудовы новых адміністрацыйных будынкаў памяшканнях (а ў Брэсце гэта будынкі пракуратуры, суда, падатковай інспекцыі, Следчага камітэта, упраўлення фінансаў) стварыць грамадскія хабы (інкубатары, паркі) грамадзянскай супольнасці, якія б аказвалі падтрымку новым грамадскім ініцыятывам праз прадастаўленне памяшкання, тэхнічную, кансультатыўную і інфармацыйную падтрымку.
На гэтую прапанову адказ такі: “Вылучэнне ў адміністрацыйных будынках плошчаў для грамадскіх арганізацый ажыццяўляецца ў рамках заканадаўства”.
Трэцяя прапанова была пра тое, што ў апошні час вельмі часта ідзе гаворка ў “трэцім сектары” – пра фінансавую падтрымку з боку бізнеса. Удзельнікі Форуму прапанавалі распрацаваць і прыняць лакальныя нарматыўныя акты, якія б стымулявалі прыватны бізнэс аказваць фінансавую падтрымку дзейнасці няўрадавых арганізацый.
На гэтую прапанову гарвыканкам адказвае: “Падтрымка грамадскіх аб’яднаняў, у тым ліку моладзевых, знаходзіцца ў прыярытэтах дзяржаўнай палітыкі. Так, у рэспубліканскі рэестр аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай, уключаны такія арганізацыі, як:
На чацвёртвую прапанову, якая заклікала больш актыўна выкарыстоўваць працэдуры дзяржаўнага сацыяльнага заказу, улады ўвогуле ніяк не адказалі.
Дырэктар АРР “Дзедзіч” Дзмітрый Шыманскі пракаментаваў атрыманы адказ:
– Натуральна, мы не чакалі станоўчага адказу па ўсіх прапановах. Але па некаторых пунктах хацелася б большай канкрэтыкі, некаторыя – не маюць адказу па сутнасці.
Мы яшчэ чакаем адказу ад аблвыканкаму, а пасля паспрабуем сустрэцца з гарадскім і абласным кіраўніцтвам і атрымаць больш дэтальныя адказы на прапановы Форуму НДА. Я перакананы, што ў мясцовых уладаў ёсць разуменне важнасці фармавання паўнавартаснай грамадзянскай супольнасці.
Мы спрабуем давесці, што грамадзянская супольнасць не павінна абмяжоўвацца падкантрольнымі і лаяльнымі структурамі кшталту БРСМ, што каштоўнасць для дзяржавы – акурат у разнастайнасці ідэй, падыходаў, практык, якія могуць прадукаваць незалежныя арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы, актыўныя грамадзяне. А ў падтрымку гэтай разнастайнасці ўлады павінны ствараць спрыяльныя умовы для ўсіх структур грамадзянскай супольнасці.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…