Паводле службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, у 2018 годзе па ініцыятыве пракурораў адмененыя 22 пачатыя з відавочным парушэннем заканадаўства працэдуры дзяржаўных закупак больш чым на 4 мільёны рублёў.
За паўтара месяца 2019 года скасаваны яшчэ 11 працэдур агулам на 4,2 мільёны рублёў.
Асноўная прычына для такой рэакцыі з боку надзорнай установы – няправільны выбар самой працэдуры закупкі, калі замест электроннага аўкцыёну або конкурсу заказчыкі выбіралі контрагентаў праз працэдуры запыту цэнавых прапаноў альбо падрадных таргоў.
Як прыклад, Баранавіцкая міжраённая пракуратура ініцыявала адмену 4 такіх працэдур у сувязі з выкарыстаннем суб’ектам гаспадарання заканадаўства аб закупках у сферы будаўніцтва, якое страціла сілу з 1 студзеня 2019 года.
Пракуроры зафіксавалі таксама шэраг выпадкаў абмежавання добрасумленнай канкурэнцыі шляхам стварэння вузкай спецыфікацыі тавару і падрабязнага апісання яго тэхнічных характарыстык.
Так, у лістападзе 2018 года па ініцыятыве пракуратуры вобласці адна з будаўнічых арганізацый Брэста адмяніла працэдуру таргоў па выбары пастаўшчыка сістэмы відэаназірання для пунктаў мытні коштам больш за 1 мільён рублёў, паколькі ў тэхнічным заданні былі пазначаны канкрэтны таварны знак і назва вытворцы, а таксама вызначаны двухтыднёвыя тэрміны для пастаўкі ўсяго камплекта абсталявання. Гэтыя ўмовы не адпавядалі патрабаванням закона.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…