“Першы Рэгіён” будзе пісаць па-беларуску ў Міжнародны дзень роднай мовы

08:40 21 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Рэдакцыя "Першага Рэгіёну" далучаецца да святкавання, таму на працягу сённяшняга дня мы будзем публікаваць артыкулы па-беларуску (за выключэннем загадзя замоўленых рэкламных артыкулаў).

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30 сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень 21 лютага быў абраны для адначэння таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Пазней усходняя частка Пакістану і стала дзяржавай Бангладэш.

Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Не ў лепшым стане знаходзіцца і сітуацыя з беларускай мовай. У нашых гарадах усё меней і меней школ з беларускай мовай навучання. Тым не меней, штогод выдаюцца дзесяткі кніг па-беларуску, ладзяцца канцэрты і мерапрыемствы, на роднай мове спяваюць папулярныя беларускія спевакі…

Прыгадаем выраз з прадмовы да першага зборніка вершаў Францішка Багушэвіча – «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…».

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").

25 ноября 2023 18:40

“Экстремист” Дунин-Марцинкевич. За что власти мстят классику белорусской литературы?

Белорусские власти уже дважды объявляли "экстремистскими" произведения классика 19-го века Винцента Дунина-Марцинкевича. За что поэт попал в немилость и как реагируют на это решение его родные?

12 ноября 2023 12:59

Чым фiльм пра гвалт у беларускiм войску падабаецца еўрапейцам?

Еўрапейская кінаакадэмія анансавала намінантаў на "Еўрапейскі Оскар" - European Film Awards. У шорт-лiст сярод дакументальных фiльмаў трапіла дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў "Motherland" ("Радзіма"). Што гэта за фільм?