Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30 сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень 21 лютага быў абраны для адначэння таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Пазней усходняя частка Пакістану і стала дзяржавай Бангладэш.
Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Не ў лепшым стане знаходзіцца і сітуацыя з беларускай мовай. У нашых гарадах усё меней і меней школ з беларускай мовай навучання. Тым не меней, штогод выдаюцца дзесяткі кніг па-беларуску, ладзяцца канцэрты і мерапрыемствы, на роднай мове спяваюць папулярныя беларускія спевакі…
Прыгадаем выраз з прадмовы да першага зборніка вершаў Францішка Багушэвіча – «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…».
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…