У Брэсце дырэктар стратнага прадпрыемства для атрымання крэдыту прадставіла ў банк падробленыя дакументы

13:48 21 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
Як паведамілі у прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, каб атрымаць крэдыт, дырэктар прадпрыемства па аптовым гандлі будаўнічымі матэрыяламі прадставіла неспраўдныя дакументы аб плацежаздольнасці.

Грашовыя сродкі былі атрыманыя, але выканаць свае абавязкі перад банкам па вяртанні крэдыту камерцыйная арганізацыя не змагла.

У дачыненні да дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю па матэрыялах ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 237 КК (выманьванне крэдыту).

Супрацоўнкі УДФР даведаліся, што дырэктар прадпрыемства ў 2016 годзе прадставіла ў банк бухгалтарскі баланс па выніках працы за квартал, у якім фінансавыя вынікі былі падробленыя. Дзякуючы гэтым маніпуляцыям фактычна стратнае прадпрыемства выглядала плацежаздольным і атрымала крэдыт у суме 190 тысяч рублёў.

За аналагічнае злачынства ўзбуджана крымінальная справа і ў дачыненні да дырэктара брэсцкага прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства.

Пры заключэнні двух крэдытных дамоваў на агульную суму амаль 450 тысяч рублёў ён схаваў ад банка факт адчужэння часткі перададзенай у заклад маёмасці (транспартных сродкаў), што прывяло да беспадстаўнага прадастаўлення крэдытаў і немагчымасці пагашэння запазычанасці, якая ў сувязі гэтым утварылася.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

12 апреля 2022 12:38

Директора Пинского мясокомбината обвиняют в «серой» схеме экспорта

Следственный комитет завершил расследование в отношении должностных лиц двух государственных предприятий – мясокомбинатов в Пинске и Слуцке.

29 декабря 2021 16:17

Что грозит браконьеру, который застрелил лося в Дрогичинском районе?

Факт браконьерства был установлен на территории республиканского ландшафтного заказника «Званец». Шкуру лося обнаружили во время совместного рейда работники заказника и инспекторы охраны животного и растительного мира.

28 декабря 2021 21:00

С автостанции в Ляховичах угнали автобус: его нашли в другой области Беларуси

Приехавший в Ляховичи в гости к другу житель Дзержинска так хотел ночью добраться домой, что решил проделать путь длиной почти в 120 километров за рулем автобуса.

27 декабря 2021 15:21

У жительницы Бреста взломали аккаунт в Инстаграме. Заведено уголовное дело

В милицию обратилась 33-летняя брестчанка, которая сообщила о взломе ее страницы в социальной сети Instagram. Затем от имени женщины появилась просьба: перечислить деньги якобы на лечение матери.