Грашовыя сродкі былі атрыманыя, але выканаць свае абавязкі перад банкам па вяртанні крэдыту камерцыйная арганізацыя не змагла.
У дачыненні да дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю па матэрыялах ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 237 КК (выманьванне крэдыту).
Супрацоўнкі УДФР даведаліся, што дырэктар прадпрыемства ў 2016 годзе прадставіла ў банк бухгалтарскі баланс па выніках працы за квартал, у якім фінансавыя вынікі былі падробленыя. Дзякуючы гэтым маніпуляцыям фактычна стратнае прадпрыемства выглядала плацежаздольным і атрымала крэдыт у суме 190 тысяч рублёў.
За аналагічнае злачынства ўзбуджана крымінальная справа і ў дачыненні да дырэктара брэсцкага прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства.
Пры заключэнні двух крэдытных дамоваў на агульную суму амаль 450 тысяч рублёў ён схаваў ад банка факт адчужэння часткі перададзенай у заклад маёмасці (транспартных сродкаў), што прывяло да беспадстаўнага прадастаўлення крэдытаў і немагчымасці пагашэння запазычанасці, якая ў сувязі гэтым утварылася.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…