У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

23:03 21 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
21 лютага ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у культурных і навучальных установах праходзяць розныя мерапрыемствы на беларускай мове. Адна з такіх імпрэз прайшла у Лекцыйнай зале цэнтру культуры Пінскага раёна.

Тут адбыўся кінапаказ сусветнавядомай стужкі “Падынгтан” з дубляжом на беларускую мову.

Удзельнікамі свята роднай мовы сталі вучні пачатковых і старыйшых класаў Аснежыцкай сярэдняй школы. Перад праглядам была праведзена культурна-забаўляльная праграмма.

У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

 

Гэта ужо не першая падобная акцыя, на якую запрасілі журналіста сайту “Першы Рэгіён”.  У размове з арганізатарам Міхаілам Сярэдзічам мы даведаліся пра поспехі ў справе папулярызацыі беларускай мовы.

Міхаіл Сярэдзіч: “Некалькі тыдняў таму ў нашым горадзе адбыўся першы кінапаказ на роднай мове. Мы яго рабілі у кавярні, рэклама была мінімальная, адмыслова нікога не запрашалі, як вынік – гледачоў было не шмат. Пасля гэтага я вырашыў змяніць фармат правядзення кінапрагляду, звярнуўся са сваёй прапановай у гарадскі і раённы выканкамы. Ужо сення мая ініцыатыва мае нейкія вынікі.

Маю прапанову паказваць фільмы па-беларуску падтрымалі ва ўпраўленні адукацыі гарвыканкама. Маецца афіцыйны дазвол, і многія з дырэктароў школ нас запрашаюць ужо сёння. Кіраўніцтва раёну таксама адгукнулася на прапанову зрабіць імпрэзу.

Я лічу, што гэта вельмі добра, і гэта вялікі стымул, каб рабіць наступныя крокі на шляху распаўсюду беларускай мовы і беларускай культуры”.

На гэты раз пачатак кінапрагляду  нагадваў  забаўляльную праграмму. Напачатку вучні даведаліся як называюцца па-беларуску сярэднявечная зброя і амуніцыя. А потым ім трэба было адкаваць на пытанні вядучага.

У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

Перамагалі тыя, хто ведаў гісторыю роднага краю і пераклад мудрагелістых словаў і выразаў на беларускую мову. Абавязковая  ўмова – адказы хлопчыкаў і дзяўчынак залічваліся толькі на роднай мове.

Інтэлектуальна-забаўляльную частку праграммы падрыхтаваў  выкладчык абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці Аляксей Наздрын. Аляксей – сталы ўдзельнік розных гарадскіх мерапраемстваў і да гэтай імпрэзы далучыўся з вялікім задавальненнем.

Аляксей Надрын:

“Пэдынгтан – вельмі цікавы фільм. Ён падабаецца і дарослым і дзеткам. Я з шасцігадовым сынам гэтую кіналенту глядзеў у мінулым годзе ў кінатэатры. Ён застаўся ад яе пад вялікім уражаннем і да сёння прыгадвае яе змест. Зраумела, што там яна была па-руску, і калі такія кінапрагляды будуць праходзіць у навучальных установах горада я буду вельмі зацікаўлены калі яе беларускамоўны варыянт убачыць мой сын”.

У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

Не мае сэнсу распавядаць пра сюжэт і прыгоды героя фільма. Лента сусветнавядомая і многія яе бачылі. Аднак, напрыканцы хацелася б напісаць з якімі ўраджаннямі застаўся адзін з арганізатараў паказу Міахіл Сярэдіч:

“Я вельмі задаволены, што пасля кінапрагляду вучні казалі на роднай мове “дзякуй і да пабачэння”.

У Пінску паказалі сусветнавядомага «Падынгтана» па-беларуску

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").

25 ноября 2023 18:40

“Экстремист” Дунин-Марцинкевич. За что власти мстят классику белорусской литературы?

Белорусские власти уже дважды объявляли "экстремистскими" произведения классика 19-го века Винцента Дунина-Марцинкевича. За что поэт попал в немилость и как реагируют на это решение его родные?

12 ноября 2023 12:59

Чым фiльм пра гвалт у беларускiм войску падабаецца еўрапейцам?

Еўрапейская кінаакадэмія анансавала намінантаў на "Еўрапейскі Оскар" - European Film Awards. У шорт-лiст сярод дакументальных фiльмаў трапіла дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў "Motherland" ("Радзіма"). Што гэта за фільм?