У Івацэвічах пашпарты ў школах не правяраюць, а ў Лунінцы ўвялі кантроль на ўваходзе

12:20 21 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
Пасля трагедыі ў Стоўбцах Міністэрства адукацыі анансавала ўзмацненне мер бяспекі ў школах. У некаторых рэгіёнах у школах ужо ўводзяць праверку пашпартоў на ўваходзе.

Такое новаўвядзенне з’явілася ў Лунінецкім раёне – цяпер каб трапіць там ва ўстанову адукацыі, трэба прад’явіць пашпарт.

Івацэвічы: пашпарты пакуль правяраць не будуць

Карэспандэнт “Першага Рэгіёну” спытаў у начальніка аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама Ігара Куіса, ці не ўводзяцца ў школах Івацэвіцкага раёну меры засцярогі, падобныя да лунінецкіх.

“У нас такіх мер па прад’яўленні пашпартоў пакуль няма, таму што, у асноўным, у нас ведаюць дзяцей, бацькоў. Прапускны рэжым, канешне, узмоцнены, але не да такой ступені, што бацькі павінны пашпарты насіць з сабою. Усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў нас абсталяваныя сістэмамі відэаназірання – гэта адно. А другое – прызначаны адказныя асобы, яны пазначаныя бэджамі, пра тое, што яны арганізоўваюць прапускны рэжым. Кожная ўстанова адукацыі ў нас юрыдычная асоба, але цэнтралізавана мы ім такой каманды (аб праверцы пашпартоў, – ПР) не давалі,” – распавёў начальнік аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама.

Ігар Мікалаевіч патлумачыў, што кожная школа можа ўводзіць і свае меры бяспекі ў залежнасці ад сітуацыі, якая склалася.

Нагадаем, жудасная трагедыя адбылася 11 лютага. У школе ў Стоўбцах вучань з нажом напаў на настаўніцу і іншых вучняў, загінулі педагог і старшакласнік. Пасля гэтага пачалі ўзмацняць меры бяспекі ва ўстановах адукацыі ў розных рэгіёнах.

А як вы лічыце, якія меры бяспекі павінны быць у школе, ці трэба правяраць пашпарты? Каментуйце на нашым сайце праз свае акаўнты ў сацсетках, а таксама ў нашых групах у ВКонтакте, Одноклассниках, Facebook і Viber-супольнасці.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 декабря 2023 09:06

Квартиры в заложниках: как уехавшим из Беларуси спасти имущество?

Силовики арестовывают и громят квартиры несогласных. А продать свою недвижимость в Беларуси многие не могут. Что делать?

28 ноября 2023 18:36

Кто в Беларуси рискует попасть в «пенсионную ловушку»?

Увеличение минимального страхового стажа для многих может стать проблемой. Так называемая «ловушка страхового стажа» появилась еще во время пенсионной реформы 2013 года.

08 ноября 2023 19:15

Как платить меньше налогов? О каких льготах не знают многие белорусы

В Беларуси подоходный налог – это не только способ получения доходов в бюджет. Но еще и возможность поддержать нуждающихся путем предоставления определенных льгот.

21 октября 2023 13:00

Кому в Беларуси больше всего увеличат финансирование?

Изучив недавно опубликованный проект республиканского бюджета на 2024 год, можно более внимательно проследить, в каких организациях государственное финансирование будет ощутимо расти, а в каких, наоборот, падать.