Веласіпедыст жывы, яго даставілі ў Івацэвіцкую ЦРБ.
Двухколавы сродак перамяшчэння атрымаў пашкоджанні, як і рыбалоўныя прынады, прывязаныя да яго. Верагодна, на веласіпедзе рухаўся рыбак. Спадзяемся, з ім будзе ўсё добра, а вуды ён сабе зробіць новыя.
Пашкоджанні атрымаў і аўтамабіль Renault, на ім драпіны і ўвагнутасці, а таксама адламанае люстэрка.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і Следчага камітэта.
У залежнасці ад характару траўм пацярпелага веласіпедыста следчыя будуць вырашаць, ці распачынаць крымінальную справу.
Будзьце ўважлівыя, шаноўныя ўдзельнікі дарожнага руху!
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ