Места

У Пінску праходзіць выстава этнаграфічных лялек Сафіі Цібец

Сафія Канстанцінаўна Цібец – адна з самых знакамітых пінскіх рамесніц. Зараз яна на заслужаным адпачынку, а вось у 90-ыя гады яна пачынала адраджэнне такога віду промыслаў як народная лялька.

Свой творчы шлях яна пачала ў доме рамёстваў Пінскага раёну, які і сёння працуе у Аснежыцкім цэнтры культуры. На працягу многіх год Сафія Канстанцінаўна працавала там кіраўніком гурка “Беларусская лялька”. За шмат гадоў сваёй працы народны майстар вырабіла каля 200 лялек.

Многія з іх можна ўбачыць на экспазіцыі дзіцячай бібліятэкі ім. Якуб Коласа.

“Калі вы завітаеце на выставу вы трапіце ў сапраўдны чароўных свет. Тут і калядныя персанажы і героі народных казак. Паненкі ў шыкоўных капялюшыках, каларытныя цыганкі і беларусы у нацыянальных строях”, – расказала карэспандэнту сайта “Першы Рэгіён” аўтар выставы Сафія Цібец.

Кожны вобраз непаўторны, мае свае асаблівыя рысы, свой характар. Напрыклад калі паглядець на дзядзьку у брылі з густымі вусамі і крыху пафантазіраваць адразу на розум прыходзіць помнік Палешуку, размешчаны на вуліцы Леніна ў Пінску.

“Для вытворчасці сваіх лялек я выкарыстоўваю толькі натуральныя матэрыялы: лён, бавоўна, тэкстыль, – працягвае гутарку Сафія Цібец. – Кожная з іх мае сваю гісторыю, у кожнай з іх часцінка маёй душы. Пра гэта можна доўга расказваць, але лепш адзін раз бачыць”.

Выстава этнаграфічнай калекцыі лялек Сафіі Тыбец працуе у Гарадской дзіцячай бібліятыцы па адрасу вул. Брэсцкая, 56. Тэлефон для даведак 32 -25 -41.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago