Адна з такіх сустрэч адбылася ў пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы №1 г. Івацэвічы, у рамках якой 22 лютага быў праведзены семінар-практыкум з удзелам актыва вайсковай часткі №42276.
Івацэвіцкі райаддзел па надзвычайным сітуацыям прадстаўляў начальнік ПАВЧ №1 Кузняцоў Дзяніс Васільевіч.
У пачатку свайго выступлення ён пазнаёміў гасцей са спецыфікай прафесіі выратавальніка-пажарнага. Потым была праведзена аглядная экскурсія па тэрыторыі часткі з дэманстрацыяй наяўнага пажарна-тэхнічнага абсталявання і вучэбна-трэніровачнай базы.
Найбольш актыўным удзельнікам семінара-практыкума выпаў гонар адчуць сябе ў ролі выратавальніка, прымерыўшы на сабе баявое адзенне, якое выкарыстоўваецца пры ліквідацыі розных непрадбачаных надзвычайных сітуацый.
Таксама Дзяніс Васільевіч надаў час адукацыйна-выхаваўчай рабоце, прадэманстраваў свае навыкі і ўменні пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.
У ходзе своеасаблівага абмена вопытам начальнік ПАВЧ №1 абмеркаваў з гасцямі алгарытм дзеянняў у выпадках надзвычайных сітуацый, надаў увагу праблеме дзіцячай гібелі на пажарах, да гэтага прызваў быць гранічна ўважлівымі да малодшага пакалення.
У завяршэнні семінара-практыкума ваенным былі прадстаўлены відэаролікі, прысвечаныя прапагандзе бяспечнай жыццядзейнасці.
Віталь Дыдышка, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАНС, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…