Перад жыхарамі Косава 26 лютага выступіў выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Дыдышка Віталій Аляксандравіч. Ён распавёў аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна ў прыватнасці.
Далей Віталій Аляксандравіч агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, ў прыватнасці пры курэнні, асабліва у стане алкагольнага ап’янення, парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём.
У мінулым годзе у горадзе Косава таксама адбыўся адзін пажар, прычынай якога паслужыла неасцярожнасць з агнём.
Віталій Аляксандравіч адзначыў, што часцей за ўсё бяда адбываецца па віне саміх грамадзян і заклікаў кожнага выконваць правілы бяспечнага абыходжання з адкрытым агнём.
Да дыялогу меркаванняў у сваю чаргу падключыліся дырэктар ААТ “Косава” Шастак Вячаслаў Аляксандравіч і старшыня Косаўскага гарадскога Савета Юдчыц Леанід Уладзіміравіч.
Не пакінуў убаку Віталій Аляксандравіч і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, з прыладай пазнаёміў усіх прысутных і парэкамендаваў усталяваць гэты прыбор кожнаму грамадзяніну ў свае домаўладанні.
Дарэчы, у 2018 годзе на тэррыторыі раёна тройчы дзякуючы апавяшчальніку удалося пазбегнуць буйнога развіцця пажару і выратаваць жыцці людзей.
У завяршэнне мерапрыемства з удзельнікамі гарадскога сходу былі адпрацаваны асноўныя алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…