Віталiй Аляксандравіч распавёў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх. У прыклад прыводзіліся надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікалі менавіта ў гэтай вёсцы.
Так, за мінулы год жыхары Выганашчаў пацярпелі двойчы ў выніку вогненнай стыхіі. Прычынай аднаго з пажараў паслужыла навальніца, падчас якой маланка трапіла ў дах пабудовы. Другі выпадак адбыўся ад неасцярожнасці з агнем саміх грамадзян.
Чытайце тут падрабязней:
О пожаре в Выгонощах Ивацевичского района
Дарэчы, неасцярожнасть з агнем з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай пажараў. І умовы узнікнення іх, часцей за ўсе, недахоп ведаў і грэбаванне мерамі папажарнай бяспекі. Таму ўвага слухачоў была накіравана на правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні адкрытымі крыніцамі агню, эксплуатацыі печаў, газавага і электраабсталявання, а таксама недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей адных дома, ад рук якіх таксама можа ўспыхнуць “чырвоны певень”.
Напярэдадні вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду прадстаўнік МНС рэкамендаваў не дапускаць развядзенне некантраляваных вогнішчаў і быць вельмі пільнымі ў перыяд спальвання смецця на асабістых падворках і прылеглых да іх землях. Былi растлумачаны асноўныя патрабаванні да развядзення вогнішчаў, а таксама меры адміністрацыйнага ўздзеяння пры іх парушэнні.
У канцы свайго выступлення Віталiй Аляксандравіч даў падрабязныя адказы на пытанні, якія цікавiлi грамадзян. Дэманстрацыя тэматычных ролікаў стала заключным этапам сходу грамадзян вёскі Выганашчы.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ