Накануне верующие освятили пасхальные куличи. Фоторепортаж из Ганцевичей:
Полет над костелом в Ганцевичах:
Велікоднае віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча:
Слова біскупа пінскага Антонія Дзям’янкі:
Сустрэча з таямніцай Хрыстовай Пасхі яшчэ глыбей адкрывае перад намі веліч і моц Божай любові да чалавека. Радаснае і поўнае веры перажыванне велікодных святаў напаўняе нас свядомасцю таго, якое велізарнае значэнне мае хрысціянства і як моцна яно перамяняе жыцці цэлых грамадстваў і паасобных людзей.
Гэтыя святочныя дні ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі ў атмасферы, напоўненай духам Хрыстовай перамогі, прабачэння і любові.
Перажыванне пасхальнай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на наша зямное жыццё. Сын Божы вядзе сваіх вучняў да канчатковай перамогі, пачынаючы ад Апошняй Вячэры праз крыжовую смерць у Вялікую Пятніцу аж да радаснага воклічу: “Аллелюя! Хрыстус Уваскрос!”, якое разносіцца па ўсім свеце з пакалення ў пакаленне.
Жадаю Вам, каб Велікодныя святы напоўнілі Вашы сэрцы і Вашы сем’і спакоем, радасцю жыцця і шчодрымі ласкамі Уваскрослага Пана. Няхай святочная атмасфера Пасхі ўмацуе Ваш дух у малых і вялікіх жыццёвых справах, дадае сіл у аптымістычным позірку ў будучыню.
Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус, які перамог грэх і смерць, суправаджае Вас і благаслаўляе на кожны дзень жыцця.
Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ