Побач – музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Гэтага дастаткова, каб заўсёды сюды ехаць: маляваць, тварыць, натхняцца, адчуваць жывыя сувязі гісторыі і сучаснасці. Косаўскі замак і сядзіба Касцюшкі, маляўнічае возера побач з сядзібай – усё гэта прыадчыняе воку неабсяжныя творчыя далягляды.
У сёлетнім красавіку мастакі-перасоўнікі, сябры аб’яднання “Абуджэнне”, пачынаюць свой сёмы год творчых выяздных выстаў менавіта з Косаўскага замку, бо лічаць за гонар выстаўляцца менавіта тут. Гэта будзе, на думку ўдзельнікаў выставы, добрым і спрыяльным знакавым праектам, каб 2019 год быў для іх плённым і творча-актыўным. Адкрыццё выставы адбудзецца 29.04.2019 года ў 14:00.
“Абуджэнне” – гэта добраахвотнае аб’яднанне мастакоў з розных гарадоў Беларусі: Андрэй Лычкоўскі – з г.Узда Мінскай вобласці, Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк з г.Бяроза Брэсцкай вобласці, Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з Мінска. Поруч з імі ў выставе прымаюць удзел бліжэйшыя калегі-аднадумцы з суполкі “Арт-Слонім” – Васіль Грыневіч і Казімір Кулеш. Іх творы прысвечаны гісторыі і сучаснасці, хараству роднага краю і яго веснавому абуджэнню. Мастакі знойдуць час, каб правесці аднадзённы пленэр і ўзбагаціць свае калекцыі свежымі творамі, прысвечанымі палацу Пуслоўскіх, сядзібе Касцюшкі і яе наваколлю, правядуць падчас адкрыцця выставы творчыя майстар-класы.
Трэба адзначыць, што Яўген Шунейка, Андрэй Лычкоўскі, Таццяна Зданевіч і Фёдар Ладуцька з’яўляюцца членамі журы Адкрытага рэгіянальнага конкурса дзіцячага малюнка “Спадчына”, які ўжо чацвёрты год запар паспяхова праводзіцца ў г. Івацэвічы і на тэрыторыі раёна.
Заснавальнік конкурсу – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама. Арганізатар конкурсу-ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы”, Храм у гонар дзяржаўнай іконы Божай Маці па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, арцыбіскупа Пінскага і Лунінецкага.
Конкурс дае магчымасць адкрываць і развіваць таленты дзяцей у кірунку выяўленчага мастацтва, дае магчымасць настаўнікам і выкладчыкам узбагаціць свой творчы вопыт і вопыт выкладання, дае магчымасць жыхарам і гасцям горада дакраннуца да мастацтва, адчуць яго подых. Гэта магчыма дзякуючы таму, што другі, самы цікавы і складаны тур конкурса праводзіцца ў фармаце пленэра. Першы этап IV Адкрытага рэгіянальнага конкурса дзіцячага малюнка “Спадчына-2019” адбудзецца 30.04.2019 года, дзе журы зробіць выбар на карысць удзельнікаў другога тура конкурса. Другі тур – пленэр – адбудзецца 11.05.2019 года. Трэба адзначыць, што на першы тур конкурса ўжо паступіла каля 200 дзіцячых малюнкаў.
Прыклад мастакоў-перасоўнікаў, якія рэгулярна наведваюць наш край і дораць нам непараўнальныя эмоціі сваімі творамі, мае быць паказальным і для дзяцей, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, і для дзяцей, якія проста цікавяцца мастацтвам, і для ўсіх людзей, якія бачаць і разумеюць прыгажосць.
Людміла Крукоўская, выкладчыца выяўленчага мастацва ў ДУА “ДШМ г. Івацэвічы”
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…