У рамках мерапрыемстваў года ў статусе культурнай сталіцы ў Пінску праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы і рэалізуюцца розныя творчыя ініцыятывы.
Пінская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла і Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт выступілі арганізатарамі фестывалю арганнай і старадаўняй музыкі «MATER MISERICORDIAE» («Маці міласэрнасці»).
Культурна-духоўнае мерапрыемства прысвечана памяці першага кардынала ў навейшай гісторыі Беларусі Казіміра Свёнтэка. Фестываль пройдзе з 25 мая па 21 ліпеня 2019 года ў Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
На працягу амаль двух месяцаў у сценах касцёла выступяць выканаўцы і творчыя калектывы з розных гарадоў і краін: акрамя Пінска ў праграме прадстаўлены Мінск, Гродна, Полацк, Масква, Санкт-Пецярбург, Кракаў, Беласток, Луцк.
Аргкамітэтам зацверджна афіцыйная праграма.
Праграма Міжнароднага арганнага фестывалю «Маці міласэрнасці» MATER MISERICORDIA (памяці кардынала Казіміра Свёнтэка)
Май
25.05.2019, сб 15:30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Канстанцін Валастноў, Масква
26.05.2019, ня 16:00 Музыка эпохі барока. Выпускнікі класа аргана БДАМ (клас дацэнта Неўдаха У.В.), Мінск
19:30 Музыка XIX-XX стагоддзяў. Выпускнікі класа аргана Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас дацэнта Неўдаха У.В.), Мінск
28.05.2019, аўт 19:30 Канцэрт старадаўняй музыкі. ДШМ № 1 і № 2, Пінск
29.05.2019, ср 19:30 Выконваем з арганам. ДШМ № 1 і № 2, Пінск
30.05.2019, чц 19:30 Пінскі гарадскі камерны аркестр, Вікторыя Куцько (арган), Пінск
Чэрвень
01.06.2019, сб 16.00 Калініка Мядзведзева, Мінск
02.06.2019, ня 16:00 Канцэрт арганнага класса ДМШМ № 1 ім. Л.П.Аляксандроўскай (клас настаўніка Рэзько С.), Мінск
04.06.2019, аўт 19:30 Ave Maria. Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, Пінск
08.06.2019, сб 16:00 Канцэрт музыкі сучасных беларускіх кампазітараў. Вольга Падгайская (арган), Аксана Герасімёнак (скрыпка), Арцём Атрашэўскі (тэрмэнвокс), Мінск
09.06.2019, ня 16:00 Юры Габрусь, Мінск
11.06.2019, аўт 19:30 Першы беларускі арганны дуэт, Мінск
12.06.2019, ср 19:30 Варвара Царук, Мінск
15.06.2019, сб 16:00 Арына Цытлянок, Мінск-Гент
16.06.2019, ня 16:00 Анастасія Сідзельнікава, Масква
18.06.2019, аўт 19:30 Ксенія Пагарэлая, Полацк
20.06.2019, чц 19:30 Даніэль Зарэцкі, Санкт-Пецярбург
22.06.2019, сб 19:30 Даніэль Зарэцкі, Санкт-Пецярбург
23.06.2019, ня 16:00 Ірына Кліміна, Санкт-Пецярбург
27.06.2019, чц 19:30 Юзаф Катовіч, Беласток
29.06.2019, сб 16:00 Вікторыя Куцько, Пінск
30.06.2019, ня 16:00 Марыя Макаранка, Масква
Ліпень
02.07.2019, аўт 19:30 Марыя Макаранка (арган), Станіслаў Ярашэўскі (флейта), Масква
03.07.2019, ср 16:00 Пётр Сухоцкі, Луцк
06.07.2019, сб 16:00 Ірына Разанава, Санкт-Пецярбург
07.07.2019, ня 16:00 Вера Латышава, Гродна
14.07.2019, ня 16:00 Музыка XIX-XX стагоддзяў. Даніэль Прайзнэр, Кракаў
20.07.2019, сб 16:00 Лілія Пячонкіна, Санкт-Пецярбург
21.07.2019, ня 15:00 Закрыццё фестивалю. Requiem. Ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра», Мінск
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ